Здароўе і спорт

Хакеісту ўручылі «оскар», а гледачу планшэт. «Нёман» правёў традыцыйны дабрачынны матч

У сераду 28 снежня ХК «Нёман» падрыхтаваў для сваіх заўзятараў навагодні падарунак — дабрачынны матч. Таксама клуб дапамог гродзенскаму Цэнтру ПОРА, які падтрымлівае дзяцей і дарослых, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.

Традыцыйна ў дабрачынным матчы ўдзельнічае акрамя «Нёмана» і гродзенскі аматарскі клуб «Авангард». Хакеісты абедзвюх дружын аб’ядналіся ў дзве каманды: «Чырвоныя» і «Белыя».

Перад гульнёй у фае Лядовага палаца для гасцей арганізавалі забаўляльную праграму: ад тэсла-шоў і канцэрта да фотасесіі з хакеістамі і флэшмоба.

На лёдзе, акрамя самога матчу, праходзілі конкурсы майстэрства сярод хакеістаў і конкурсы сярод заўзятараў. Лепшыя атрымалi падарункі ад спонсараў. Гэтак, нейкі хлопчык у латарэі выйграў планшэт, а хакеісту «Нёмана» Віталю Трусу ўручылі «оскар» як самому крэатыўнаму гульцу.

Вынiковы лiк гульнi памiж «Чырвонымi» i «Белымi» — 13:13.

Супрацоўніца Цэнтра ПОРА Ганна Шыкуць расказала, што дабрачынны матч гэта вялікая магчымасць прыцягнуць увагу людзей да праблем іншых.

«Ініцыятыву падтрымаць наш Цэнтр праявіў сам „Нёман“. Для гродзенскіх хакеістаў гэта ўжо традыцыя праводзіць такія матчы ў канцы кожнага года. Спадзяюся, у будучыні такія мерапрыемствы будуць ладзіць розныя ініцыятыўныя групы, бо такім чынам дапамагаць людзям з праблемамі значна лягчэй».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024