Навіны

«Раней дзiкi заўсёды сыходзілі». Гродзенскі натураліст распавядае, чаму дзiкiя жывёлы сталі часцей з’яўляцца ў горадзе

Гродзенскі кінарэжысёр-натураліст Максім Гармаш нядаўна выклаў у інтэрнэт відэа, дзе распавёў, як у лесе на ўскраіне горада сустрэў статак дзікоў. Многія, у тым ліку леснікі, не паверылі мужчыну. Каб даказаць сваю рацыю, Максім ізноў адправіўся ў лес, дзе чарговы раз наткнуўся на сляды дзікіх жывёл.

Назіранні за прыродай гродзенец вядзе ці не ўсё жыццё: пачалося ўсё калі яшчэ бацькі ў вазку вазілі яго ў лес. Зараз ён круглыя суткі, незалежна ад надвор’я і пары году, можа назіраць за прыродай, каб фіксаваць розныя змены. Апошнія змены Максім заўважыў у Грандзіцкім лесе. Калі раней дзікі там не затрымліваліся, то сёлета, відаць, вырашылі зімаваць бліжэй да людзей. А гэта небяспечна.

Вінаватыя самі гродзенцы

«На выходных я зноў пайшоў у тое ж месца, дзе сустрэў дзікоў. У маiм новым вiдэа паказана, што па стане на 10 снежня статак жывёл не проста стаяў, а актыўна перабіраўся і карміўся ў зоне адпачынку гродзенцаў. Сляды вялікіх дзікоў праходзяць па месцах, дзе ходзяць людзi, гуляюць дзеці i ездзяць веласіпедысты», — распавядае Максiм.

Ён адзначае, што дзікі з’явіліся ў межах Гродна па віне саміх жа гараджан, якія не прыбіралі ў лесе смецце пасля адпачынку і пікнікоў. Ім акурат харчаваліся жывёлы. Таксама дзікі маглі прыйсці ў горад, каб ратавацца ад адстрэлу. Да таго ж побач кукурузныя палі.

Праблема ў смецці

Максім кажа, што вырашыць праблему могуць гарадскiя службы — калі зоймуцца вывазам смецця, якога на ўскраінах Гродна назбіралася шмат.

«Я супраць адстрэлу жывёл, бо вінаватыя ва ўсім людзі. У гэтым лесе дзiкi ніколі не затрымліваліся і заўсёды сыходзілі да літоўскай мяжы. Жывёлы баяліся людзей і пазбягалі сустрэч, але ў гэтым годзе ўсё змянiлася. Людзi самі прыцягнулі дзiкоў пакінутым смеццем».

Вырашыць праблему можна, прыбіраючы пасля сябе, а таксама праз устаноўку яшчэ некалькіх кантэйнераў у месцах пікнікоў, кажа Максім. Ён лічыць, што гэта апраўдала сябе каля альтанак, бо там смецця амаль няма.

«Таксама можна ўсталяваць 2−3 відэапасткі - пакажу асабіста дзе ставіць. Можна спрасціць умовы ўступлення ў шэрагі грамадскіх інспектараў па ахове прыроды. Я раней быў такім інспектарам, некага нават у турму адправіў, але цяпер стаць такім інспектарам вельмі складана і няма ніякіх стымулаў».

Карта мясцовасці, дзе з’яўляюцца дзікі.
Таксама Максім распавёў, што за выходныя ў месцах з’яўлення дзікоў сталі з’яўляцца і леснікі. Былі чутныя стрэлы. Па інфармацыі Hrodna.life улады прынялі рашэнне расстраляць статак дзікоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024