Горад

У Гродне знайшлі новы спосаб захоўваць старыя дамы: абкласці цэглай

Рэканструкцыю дома па вул. Малой Траецкай, 13 вядуць нетыповым для Гродна спосабам. Каб захаваць будынак яго вырашылі абкласці новымі цаглінамі. Рабочыя кажуць, што гэта адзін са спосабаў захавання старых пабудоў.

«Каб не парушаць архітэктуру горада, дом трэба захаваць. Але стан будынка быў жахлівы — сцены патрэсканыя, унутры ўсё перагнiла. Прасцей было разваліць і пабудаваць новы будынак, але вырашылі дом ратаваць.

Мы ставілі швейлеры — сцягвалі сцены. Пасля сталі абкладваць звонку чырвонай цэглай. Гэта не толькі ўцяпляльнік, яна яшчэ і ўтрымлівае аварыйныя сцены. Потым цэглу нават не будзе бачна — усё затынкуем», — распавёў адзін з рабочых.

Гісторык Мечыслаў Супрон распавёў, што ў такой рэканструкцыі ёсць як плюсы, так і мінусы.

«Прыбудоўваючы да існуючага аб’ёма шэраг цэглы, фактычна на новым падмурку, падрадчык захавае аўтэнтычныя сцены. Арыгінальны будынак застанецца амаль некранутым. Але скажаецца выгляд будынка. Аднак гісторыя з „рэканструкцыяй“ гістрарычных будынкаў, калі арыгінальная пабудова руйнуйцца, а на яе месцы ўзводзіцца навароб, паказвае, што гэты прыклад — не самы горшы».

Так дом выглядаў у красавiку:

Пра дом № 13 да нашых дзён не дайшло амаль ніякай інфармацыі - гэта шараговая забудова. Вядома, што ён быў пабудаваны ў 1875 годзе і знаходзіўся ў габрэйскім квартале. Са слоў працоўных, падчас даследвання яны нічога не знайшлі, бо тут яшчэ за савецкім часам праводзіўся рамонт. У будучыні ўладальнік плануе зрабіць тут гасцініцу або хостэл.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024