Спадчына

125 гадоў Багдановічу: у гродзенскім музеі паэта прачыталі «Пагоню» на сямі мовах

Выстава, спевы і чытанне «Пагоні» на сямі мовах — гэта толькі частка імпрэзы «Паэзія высокага гучання», прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якая прайшла ў музеі паэта 13 снежня.

Вечар распачаўся з адкрыцця мастацкай мінівыставы, прысвечанай паэту. У гасцёўні «Доміка Багдановіча» на гасцей ужо чакаў дзявочы фальклёрны гурт «Кужаль» з каледжа мастацтваў, які прадставіў некалькі беларускіх народных спеваў. Пад час вечарыны былі ўзнагароджаныя пераможцы міжшкольнага брэйн-рынгу «Зорка Максіма Багдановіча», дзе шкаляры маглі прадэманстраваць свой узровень ведаў творчасці і біяграфіі паэта.

Прафесар Аляксей Пяткевіч перадаў з уласнай бібліятэкі ў дар для музея два рарытэтныя зборнікі: мінскае выданне першага тому зборніка паэзіі Багдановіча 1927 года, а таксама эмігранцкае выданне «Вянок паэтычнай спадчыны» 1960 года (Мюнхен-Ню-Ёрк).

Студэнты прачыталі «Пагоню» на сямі мовах: беларускай, расійскай, польскай, англійскай, нямецкай, латышскай і балгарскай.

У канцы супрацоўнікі музея пацешылі маленькіх гасцей батлеечным спектаклем «Цар Ірад», пасля чаго ў гасцёўні на ўсіх чакала гарбата з пачастункамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024