Гродзенскі музыка МІКІТА прадставіў новы кліп у кінатэатры

Прэзентацыя кліпа Мікіты Ігнаценкі на беларускамоўную кампазіцыю «Лёс» прайшла ў VIP-зале кінатэатра «Кастрычнік» 11 снежня. Тут сабраліся блізкія людзі, сябры і калегі музыкі. Гасцей чакаў не толькі паказ відэа, але і невялікі канцэрт. Таксама Мікіта распавёў, што песня, уласна, пра яго і яго гісторыю, вельмі асабістая і сапраўдная.

youtu.be/L83mCDkPeFE

Мікіта Ігнаценка падзяліўся ўражаннямі ад здымак:

«Ідэю кліпа я прыдумаў, калі песня была яшчэ ў стадыі запісу. Гэта было ў траўні. Сам кліп мы знялі толькі ў кастрычніку, нягледзячы на тое, што песня была выпушчана ў пачатку ліпеня. Справа ў тым, што вельмі складана ўлавіць гэты пераходны момант, калі лета ўжо скончылася, а восень яшчэ не наступіла. І, здаецца, у нас атрымалася.

Мы паехалі на Браслаўскія азёры 15 кастрычніка. Я, Дзіма Мікалаевец і Ваня Івашка. Дзіма — аператар, працаздольнасцю якога я быў уражаны на здымках і на стадыі мантажу. Ваня, з яго словаў, — просты кіроўца. На самай справе гэта проста сціпласць. Ён і памочнік аператара, і другі рэжысёр, і тэхнік, і той, хто зняў і змантаваў відэа бэкстейджа.

На ўсю здымку у нас быў адзін цудоўны дзень. У нейкай ступені нам усе дапамаглі: пачынаючы з адміністратара гасцініцы ў Браславе, закончваючы прыродай, якая спыніла дождж менавіта ў гэты дзень. Гэта быў выдатны час, праведзены ў выдатным месцы".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024