AduLife Hrodna: чаму навучыцца ў Гродне на тыдні 12−18 cнежня?

На гэтым тыдні ў Гродне пройдзе «бітва гісторыкаў», цыкл кінапаказаў пра правы чалавека, ЭкаWeekend ды іншыя карысныя падзеі. Чытай наш панядзелкавы агляд!


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Даведацца новага пра Кастуся Каліноўскага

Гэта не проста лекцыя гісторыка, гэта бattle некалькіх гісторыкаў і творцаў, падчас якога яны будуць дзяліцца сваімі ведамі пра асобу героя. Нягледзячы на мінулыя амаль 152 гады пасля яго смерці і вялізны стос напісаных артыкулаў і кніжак, нам бракуе дакладнай інфармацыі наконт яго асабістых поглядаў. На якія факты мы забываемся? На што закрываем вочы? Што адкідаем, каб бачыць толькі тое, што нам даспадобы? Прыходзце, даведаецеся!

Час: 12 снежня (панядзелак), 18.30

Месца: «Цэнтр гарадскога жыцця Гродна», Савецкая 3

Уваход вольны

2. Пашырыць веды пра правы чалавека

Ужо ў панядзелак 12 снежня пачынаецца Міжнарожны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека Watch Docs. На працягу шасці дзён вы зможаце паглядзець шэсць фільмаў з розных краін, якія закранаюць разнастайныя аспекты правоў чалавека. Будзе пра экалогію, пра жанчын, пра сталых людзей і іншае.

Час: 12−17 снежня

Месцы і падрабязная праграма тут

Уваход вольны

3. Карысныя веды і ўменні на Навагоднія святы

Падчас Навагодняга ЭкаWeekend’а вы навучыцеся рабіць падарункавыя пакецікі, натуральны асвяжальнік паветра з навагоднім араматам, хатні маянэз, атрымаеце парады ад візажысткі, даведаецеся больш пра шкодныя дадаткі ў касметыцы, бытавой хіміі і дзіцячых цацках.

Час: 17 снежня (субота), 12.00−16.00

Месца: Будзёнага, 48а-86

Уваход вольны

4. Даведацца пра штодзённае жыццё канца ХІХ — пачатку ХХ ст. праз прызму… ровара

«Усё жыццё ў адным ровары» — гэта праект, які здабыў вялікую папулярнасць у Еўропе. Гэта калекцыя ровараў, якая паказвае не толькі сам транспарт, але і працу тых, хто гэтымі роварамі карыстаўся: пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, пажарнага, пісара, краўца, пчаляра, ганчара, сантэхніка, лекара хуткай дапамогі і нават кінамеханіка.

Час: да 18 студзеня, 10.00−18.00

Месца: Музей гісторыі рэлігіі, Замкавая, 16

Уваход: 2−5 руб

5. Рабіць навагоднія цацкі і вышываць крыжыкам сваё імя на стараславянскай мове, рыхтаваць навагодні падсвечнік

Гэта ўсё падчас тыдня навагодніх майстар-класаў, якія пройдуць у цэнтры рамёстваў «Спадчына». Кожны дзень — новы майстар-клас.

Час: 12−16 снежня, 17.30−20.00

Месца: Цэнтр рамёстваў «Спадчына», Рэйманта, 12

Даведкі па тэлефоне: +375(29)838−43−13

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024