Здароўе і спорт

У Гродзенскай вобласці каля ўсіх школ зальюць лядовыя каткі

У зімовы сезон, калі дазволіць надвор’е, у Гродзенскай вобласці зальюць больш за 100 каткоў і каля 50 хакейных скрынак. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага фізічнага выхавання насельніцтва Яўген Надзіеўскі.

Каткі, як адзначыў спецыяліст, плануецца ўладкаваць каля ўсіх агульнаадукацыйных школ рэгіёну.

«У кожным раёне будзе створана па некалькі месцаў для актыўнага зімовага адпачынку», — адзначыў Яўген Надзіеўскі. Большасць з пляцовак будзе са святлом, што дасць магчымасць выкарыстоўваць іх да позняга вечара.

У Гродне з’явіцца больш за тры дзясяткі аб’ектаў для масавага катання, плануецца заліць і ўпадабаны гараджанамі каток у летняй эстрадзе ў парку ім. Жылібера.

У Лідзе на вуліцы Тухачэўскага для аматараў катання на каньках вакол хакейнай скрынкі зальюць ледзяную бегавую дарожку працягласцю каля 400 м, яшчэ адзін міні-комплекс з катком і траса для катання на санках і цюбінгах адкрыюць у мікрараёне Маладзёжны раённага цэнтра.

Таксама плануецца пракласці і лыжныя трасы ў кожным раёне. Прычым з’явяцца яны не только каля вучэбнай установы, але і ў лясной, лесапаркавай зонах.

Падрыхтавалі для аматараў актыўнага адпачынку і каляндар спартыўных падзей: адзначаць у Гродзенскай вобласці лыжнымі забегамі сусветны дзень снегу, арганізуюць традыцыйныя раённыя і абласныя лыжныя спаборніцтвы.

«Будзе працаваць таксама больш за 60 пунктаў пракату зімовага інвентару. Падрыхтавана да сезону каля 1,1 тыс. пар лыж, 3,1 тыс. пар канькоў. Зрэшты, сёння ўсё больш і больш людзей выкарыстоўваюць свой інвентар», — адзначыў Яўген Надзіеўскі.

Гатовы да сезону і гарналыжны комплекс у парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гродна. Тут выправілі недахоп мінулага сезону і спадзяюцца зрабіць адпачынак больш камфортным і зручным для наведвальнікаў. З навінак — магчымасць начных катанняў. Пачне працу комплекс, як толькі дазволіць надвор’е.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024