Гродна і Ухта могуць стаць гарадамі-пабрацімамі

Гродна і расійская Ухта могуць стаць гарадамі-пабрацімамі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

Дамоўленасць аб наладжванні пабрацімскіх сувязяў дасягнута ў час візіту дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Рэспубліку Комі ў канцы лістапада. Прапанова аб падпісанні пагаднення паступіла з расійскана боку. Яно прадугледжвае развіццё паміж гарадамі супрацоўніцтва ў сферы гандлю, адукацыі і аховы здароўя, культуры, спорту і турызму.

Асноўным мерапрыемствам візіту ў Сыктыўкар стала першае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Рэспублікі Комі - кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, згодна з пастановай Саўміна, замацавана за гэтым рэгіёнам Расіі ў мэтах забеспячэння нарошчвання аб’ёмаў і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг.

Бакі дамовіліся абменьвацца вопытам у сацыяльнай сферы. Сярод верагодных напрамкаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва — арганізацыя паставак збожжа з Беларусі ў Комі, зборкі малой сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці, пастаўкі прадукцыі холдынгу «Гроднамясамалпрам». Разглядалася пытанне падрыхтоўкі лыжнікаў і біятланістаў з Гродзенскай вобласці на базе Рэспубліканскага лыжнага комплексу імя Раісы Смятанінай у Комі, а таксама падрыхтоўкі спартсменаў з Комі на летняй спартовай базе Гродзенскага рэгіёну.

Таксама абмяркоўвалася арганізацыя двухбаковых турыстычных тураў, былі агучаны прапановы па развіцці патрыятычнага турызму і ўдзелу расійскай моладзі ў пошукавых работах у Гродзенскай вобласці. Другое пасяджэнне рабочай групы плануецца правесці ў 2017 годзе ў Беларусі.

Гродна мае пабрацімскія сувязі з 12 гарадамі або гарадскімі акругамі, управамі (з іх шэсць — у Расійскай Федэрацыі). Яшчэ з чатырма гарадамі, у тым ліку расійскай Волагдай, заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве. Гродна таксама з’яўляецца членам Міжнароднай асамблеі сталіц і буйных гарадоў, падтрымлівае сяброўскія сувязі з Калінінградам (Расійская Федэрацыя), Саюзам балтыйскіх гарадоў, польскім горадам Сувалкі і іншымі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024