Наведванне памежнай зоны для грамадзян Беларусі стане бясплатным

З 1 студзеня 2017 года ўсе грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за ўезд і знаходжанне ў памежнай зоне. Цяпер пры наведванні рэжымнай тэрыторыі неабходна толькі мець з сабой дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца або від на жыхарства), паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.

Новыя правілы рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычнiка 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь». Яшчэ адна актуальная для беларускіх грамадзян змена — тэрмін дзеяння пропускаў у памежную паласу павялічваецца з 1 года да 2-х гадоў. Дзяржпошліна за гэтую паслугу складзе 0,4 базавай велічыні.

Плаціць яе не прыйдзецца жыхарам памежнай зоны, работнікам арганізацый, што вядуць гаспадарчую дзейнасць у памежнай паласе і шэрагу іншых катэгорый грамадзян, для чаго падрыхтаваны адпаведны праект Указа Прэзідэнта.

У новым годзе зменіцца парадак наведвання памежнай зоны і пагранічнай паласы для замежных грамадзян. Так, тэрмін дзеяння пропуску ў пагранзону павялічыцца з 1 года да 2-х гадоў, а стаўка дзяржаўнай пошліны за яго выдачу складзе 0,4 базавай велічыні.

Парадак атрымання пропуску ў памежную паласу будзе такім жа, як і для грамадзян Беларусі. Бясплатна трапіць у памежную паласу зможа іншаземец, які мае пропуск у памежную зону.


Падрабязную інфармацыю пра новыя правілы можна атрымаць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі па тэлефоне (017) 329−18−70.

Падзяліцца
Меткі: праваулады

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024