Навіны

Начны пажар у цэнтры Гродна: на Ціміразева згарэлі старыя гаражы

Каля дзвюх гадзін ночы, 13 лістапада, загарэліся старыя гаражы па вуліцы Ціміразева. За некалькі хвілін агонь ахапіў вялікую тэрыторыю аб’екта. Тушыць пажар прыехала больш за дзясятак пажарных машын. Полымя было бачна ў розных частках горада.

У выніку пажару знішчаны ўвесь дах і два легкавыя аўтамабілі. З боксаў, якія не загарэліся, ратаўнікі эвакуіравалі яшчэ два аўто і адзін трактар.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала невыкананне тэхнікі бяспекі арандатарамі, якія ўначы рамантавалі ў гаражы тэхніку. Такой думкі прытрымліваецца вартаўнік аб’екта.

«Я не паспеў выйсці, як убачыў над гаражамі вялікі выбліск. Праз некалькі хвілін агонь ахапіў драўляны дах гаражоў і пачаўся буйны пажар. У той момант там працавалі арандатары: я бачыў, што яны займаліся зваркай».

МНС разглядае версію парушэння правіл эксплуатацыі цеплагенерыруючых прылад — выкарыстанне абагравальніка на адпрацаваным масле.

Гаражы належаць аграрнаму ўніверсітэту і СПК «Путрышкі». Узгаранне адбылося ў тым месцы, дзе плошчы арандавалі прыватныя асобы.

Згарэўшую пабудову дабудавалі да старых станіславоўскiх стайняў у 1954 годзе. Раней на месцы аб’екта былi майстэрнi, потым склады, у апошні час — гаражы, дзе стаяла сельгастэхніка.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024