Моцны духам чалавек, унікальны паэт, экзістэнцыяліст, паслядоўнік Максіма Багдановіча і Янкі Брыля — так характарызавалі Алеся Чобата гарадзенцы, якія 10 лістапада прыйшлі на прэзентацыю новай кнігі пісьменніка ў Цэнтр гарадскога жыцця.
Кніга, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Юрсапрынт», мае назву «Планета» і ў асноўным складаецца з вершаў, прысвечаных гісторыі Беларусі. Укладаў кнігу сам аўтар.
Прысутныя на прэзентацыі літаратары і літаратуразнаўцы высока ацанілі «Планету». Як адзначыла паэтка Данута Бічэль, «у Чобата самы высокі ўзровень, які толькі можа быць у паэзіі, у сэнсе думкі, мастацтва, пачуцця, глыбіні і навізны».
«Планета» — трэцяя кніга Алеся Чобата за апошнія тры гады. У 2014 годзе пабачылі свет яго «Кароткая гісторыя Беларусі» і «На дзікай прэрыі над Котрай, Гаўяй і Шчарай». Па словах Дануты Бічэль, апошнія тры кнігі Алеся Чобата — гэта выбранае, патрабавальна і строга адабранае ім самім з напісанага за ўвесь час. Страціўшы зрок, пісьменнік абдумаў і асэнсаваў свае творчыя здабыткі.
«Кароткая гісторыя Беларусі» — вершаваныя аповеды пра гісторыю Беларусі ў постацях і праз постаці ў падзеях. Другая кніга празаічная. У ёй выказаны думкі пісьменніка пра нацыянальную ідэю і балючыя моманты ў гісторыі нашай нацыі. «Планета» — квінтэсэнцыя творчых пошукаў паэта.
Данута Бічэль звярнула ўвагу на асаблівую мову кніг Алеся Чобата, які не прыняў ніякіх карэктарскіх правак.
«Гэта ўнікальная рэч, таму што мова наша надзвычай далікатны матэрыял. А мы апошнім часам так неакуратна з ёй абыходзімся, мы яе проста марнуем і губляем. Таму мову трэба берагчы ў тым стане, у якім яна знаходзіцца менавіта ў глыбінках, у нашых вёсках. І Алесь здолеў захаваць мову Скідля. Скідальская мова ўнікальная».
На прэзентацыі адзначылі, што Алесь Чобат у сваёй творчасці раўняўся на Максіма Багдановіча і на Янку Брыля. А паэт і літаратуразнаўца Анатоль Брусевіч заўважыў, што творчасць скідальскага паэта займае ў беларускай літаратуры тую нішу, якую займае Бродскі ў рускай літаратуры, а Мілаш у польскай. Гэта паэты-экзістэнцыялісты. Дарэчы, Алесь Чобат пераклаў на беларускую мову многія вершы Чэслава Мілаша.
Імпрэза з нагоды выхаду «Планеты» мела і музычнае аздабленне. Гітарыст Уладзімір Захараў сыграў на лютні англійскую баладу ХІХ стагоддзя і дзве старадўнія беларускія мелодыі. А лідар гурта «Дзецюкі» Алесь Дзянісаў праспяваў пад гітару дзве песні на вершы Алеся Чобата: «Эпілог» і «Край мой шчаслівы».
Словы самога Алеся Чобата поўняцца горыччу і расчараваннем: «Я нічога не магу напісаць новага. Быццам бы ўсё навокал змянілася, але людзі тыя самыя. Беларусы — гэта такія людзі, якія мяняцца не могуць. Я не бачу ніякіх бліскучых перспектыў у такім краі і ў такім народзе. Таму гэтая кніга канчаецца на Хатыні. Вось куды трэба хадзіць пілігрымкам — усім канфесіям, усім партыям, усім начальнікам. Там звоняць званы. Як па нас звоняць. Памятаеце? Не пытай, па кім звоніць звон, бо звоніць ён па табе».
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…