Людзі і справы

«Азбуку маленькага беларуса» стварылі БРСМаўцы з Гродна

Другое месца ў занальным этапе конкурса «100 ідэй для Беларусі» заняў праект «Азбука маленькага беларуса» ад пярвічнай арганізацыі БРСМ Гродзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайна. Галоўная ідэя азбукі - спалучыць нацыянальныя вобразы, дзяржаўную сімволіку, фальклор і вершы беларускіх паэтаў.

«Спачатку азбука распрацоўвалася для аднаго з конкурсаў, што праводзіць БРСМ, — расказвае дызайнер праекта Наталля Катовіч. Азбука спадабалася гледачам і журы. Спецыялісты параілі паказаць праект на больш высокім узроўні і ўзяць удзел у конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

Пакуль азбука складаецца з асобных старонак. На кожнай з іх — літара, адпаведны малюнак і невялікі верш. Літары азбукі падобныя да вясёлых чалавечкаў - з вочкамі, ручкамі ды ножкамі. З такімі літарамі маленькія беларусы абавязкова захочуць пазнаёміцца і пасябраваць, мяркуе Наталля Катовіч. Яна выкладае ў каледжы чарчэнне і інжынерную графіку. Досвед працы ў графічных рэдактарах аказаўся карысным у працы над азбукай.

Літаратурную частку праекта дапамагла стварыць філогаг-беларусавед Галіна Сарокіна. Над афармленнем дызайнерка працавала разам з выкладчыцай эканомікі Надзеяй Сцяпурай. Дарэчы, дзеці Надзеі, пяцігадовая дачка і сын-школьнік, сталі аднымі з першых маленькіх беларусаў, што пабачылі і ацанілі азбуку. Дачка зацікавілася малюнкамі, а сын знайшоў некалькі вершаў на пазакласнае чытанне.

Наталля Катовіч (злева) і Надзея Сцяпура

Бізнес-план праекта прадугледжвае магчымасць выкарыстання азбукі як лічбавага сродка навучання, альбо ў якасці сродка папулярызацыі мовы на білбордах горада. Калі праект атрымае далейшую падтрымку і для яго знойдзецца інвестар, азбука можа быць выдадзена асобнай кніжкай. Але гэта яшчэ вельмі далёкія перспектывы. У бліжэйшых планах стваральнікаў азбукі - падрыхтоўка да абластнога этапу конкурса, што пройдзе ў Гродне ў снежні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024