Каля Гродна гараць шыны на складах кампаніі «Экалагічная альтэрнатыва»

Ноччу 21 кастрычніка ў вёсцы Пушкары Гродзенскага раёна адбыўся пажар на складах кампаніi «Экалагічная альтэрнатыва». Там і да гэтага часу яшчэ гараць гумовыя шыны. На месцы працуе да 20 адзінак пажарнай тэхнікі.

Як паведамляе МНС, званок аб пажары на тэрыторыі адкрытага захоўвання другаснай сыравіны ў вёсцы Пушкары паступіў 21 кастрычніка ў 03.50. Пажар адбыўся на адкрытай пляцоўцы для захоўвання гуматэхнічных адходаў (плошча — 3 га, вышыня штабеляў да 7 м). У выніку пажару агнём пашкоджаны адходы гумы на плошчы 1500 кв. метраў. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.


У кампаніі ад каментароў адмовіліся.

Група навукова-вытворчых прадпрыемстваў «Экалагічная альтэрнатыва» працуе 12 гадоў. Штодня кампанія ўтылізуе тоны нікому не патрэбных аўтамабільных шын. Трактарныя, аўтамабільныя і нават покрыўкі ад БелАЗа там атрымліваюць другое жыццё.


Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024