Праз два дні пасля найцяжэйшага матчу ў фінале Кубка, гродзенскі «Нёман» адправіўся на поўнач краіны ў Віцебск, каб згуляць у чарговым туры чэмпіянату Беларусі. У захапляльным матчы чырвона-чорныя здолелі абыграць «Віцебск» і павезці ў Гродна тры ачкі.
У складзе «Нёмана» вызначыліся Сяргей Дарафееў, Павел Баярчук, Арцём Кіслы, Элвiйс Безайс і Сяргей Маляўка. У гаспадароў адзіную шайбу правёў Міхаіл Казлоў.
Галы:
07.37 0:1-Баярчук (С.Маляўка, Бадун)
10.54 0:2-Дарафееў (Маркоўскі, Лаканен,-бол.)
11.39 1:2-Казлоў (Каштанаў, Джыг,-бол.)
21.55 1:3-Безайс (Гарбачэнка, Дадонаў)
23.43 1:4-Кіслы (Пасют, Лакконен)
53.42 1:5-С.Маляўка (Коршунаў, А.Маляўка,-бол.)
Пасля матчу галоўны трэнер «Немна» Сяргей Пушкоў пракаментаваў перамогу сваёй каманды.
«Літаральна два дні таму мы правялі вельмі цяжкі матч, першую гульню фіналу Кубка. Я думаю, вельмі шмат сіл было затрачана і фізічных, і маральных, таму пры падрыхтоўцы да гэтай гульні была пэўная размова з хлопцамі аб тым, як паставіцца да гульні, што трэба падысці сур’ёзна.
Задаволены, што не толькі дамагліся выніку, але і як мы гэта зрабілі. Былі добрыя моманты, якія мы стваралі. Можа быць, трохі пакідала жадаць лепшага гульня ў абароне. Гаспадары прымушалі нас дапускаць памылкі ў абароне сваёй актыўнай гульнёй у зоне атакі. Задаволены, што правялі гульню на добрым узроўні на сённяшні дзень. Хлопцаў з перамогай. Малайцы".
Пасля перамогі над «Віцебскам», гродзенцы дагналі «Юнацтва» ў турнірнай табліцы і цяпер дзеляць з мінскай камандай другі і трэці радок. У каманд па 30 ачкоў, праўда, у «Юнацтва» на два матчы менш.
Ужо 25-га кастрычніка ў Мінску «Нёман» правядзе найважнейшы адказны матч фіналу Кубка супраць «Юнацтва». На гэты матч плануецца вялікі выезд групы падтрымкі «Нёмана». Каб больш даведацца пра выезд, глядзіце тут.
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…