Горад

На Лермантава дэмантуюць непрацуючы фантан, а на яго месцы з’явіцца звычайны лужок

У Гродне ідзе дэмантаж старога фантана на вуліцы Лермантова. Плануецца, што на яго месцы з’явіцца звычайны газон.

Доўгія гады ў горадзе не маглі прыняць рашэнне, што рабіць з фантаном, які належыць камітэту сельскай гаспадаркі. Але ў канцы лета высветлілася, што фантан не прыдатны для эксплуатацыі, а таксама ён не падлягае аднаўленню. У выніку было прынята рашэнне дэмантаваць яго.

Фантан быў пабудаваны ў 1986 годзе для патрэб упраўлення сельскай гаспадаркі аблвыканкама. Пры гэтым будаваўся ён не як звычайны фантан, а як элемент астуджэння электронна-вылічальных машын упраўлення.

«Фантан ўжо доўгія гады не працуе, прыблізна з 1991 года, а да гэтага часу ён перыядычна ўключаўся.

Нядаўна там капалі, то рабочыя сказалі, што трубы ў дрэнным стане, бо больш за дваццаць гадоў яны былі без вады. Каб фантан запусціць, трэба ўсё перарабляць, а гэта вельмі затратна для горада. Ды і ніхто не мае патрэбы ў iм», — распавядае начальнік упраўлення арганізацыйна кадравай работы Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні гродзенскага аблвыканкама Віктар Цыдзік.

Яшчэ некалькі гадоў таму, калі ў Гродне старшынёй аблвыканкама быў Сямён Шапіра, планавалася фантан прыбраць і на яго месцы зрабіць турыстычны аб’ект з каменнымі макетамі, але задумку рэалізаваць не ўдалося, бо Шапіру перавялі ў Мiнск.

«Пасля дэмантажу на месцы фантана будзе лужок. Зямля будзе належаць гораду і магчыма там штосьцi цікавае зробяць. Можа грамадскасць падкажа», — дадаў Віктар Цыдзік.

Яшчэ ў пачатку 2016 года цікавую ідэю па выкарыстанню мясцовасці ля фантана прапаноўвала гродзенская арганізацыя «Карпарацыя спорту»: зрабіць алею або парк зорак гродзенскага спорту, якая б вяла да спартыўнага комплексу «Нёман».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024