Былі летнія канікулы ў вёсцы. Аднекуль усе раптам даведаліся, што да нашага суседа вязуць гроб забітага ў Афганістане сына. А яшчэ некалькі гадзін да гэтага ніхто, ані вяскоўцы, ані бацькі нічога не ведалі пра загібель сына…

Проста на дарозе, ля хаты, сабралася ўся вёска. Мы перабіралі ўсе магчымыя і немагчымыя версіі смерці.

Але найбольш гаварылі пра тое як прывязуць героя. Калі ніхто нічога нікому не казаў - значыцца хочуць неяк па асабліваму падзякаваць бацькам за сына-героя.

strana-moya-nadeysya-na-menya-plakatСамае простае, што нам уяўлялася — гэта доўгая калона баявой тэхнікі, якая будзе праходзіць праз вёску і спыняцца акурат ля хаты, каб з гонарам пахаваць салдата. Рота каравула здымае гроб, салютуюць, піянеры кідаюць кветкі…

Чакалі доўга. І раптам ля хаты героя спыніўся запылены самазвал з разбітымі бартамі. Мы нават не адразу зразумелі, што адбываецца. Задні борт адкінулі і на рэштках сена, побач з бідонамі з-пад малака стаяў цынкавы гроб з абы як напісаным нумарам на верхняй крышцы…