Мяне, вучня першага класа, прывезлі да бабці. Дзеці ў вёсцы былі старэйшыя за мяне. Мне было цікава з імі. Яны на мяне не звярталі практычна ніякай увагі.

І вось цёплы сонечны дзень 9 мая, а за вясковай крамай, у школьным садзе, проста на траве спаў п’янюткі салдат. Ён роўна так ляжаў і да грудзей рукамі прыціснуў пілотку.

Вакол сабраліся падлеткі і пачалі здзекавацца з салдата. Непрыстойна будзілі яго, але ён сапраўды быў п’яны — як мярцвяк.

150 словаў пра эСэСэСэР. УвальніцельнаяТады знялі з яго дзягу. Вельмі ім хацелася забраць пілотку. Але колькі не намагаліся — ён не адпускаў. Не прачынаўся, нават не мычаў, але пілотку трымаў моцна. Хлопцы знялі з яго боты, парцянкі і закінулі на дах прыбудоўкі. Тады нехта дастаў сцізорык і яны адрэзалі яму ўсе гузікі і адпаролі чырвоныя пагоны.

Толькі ў войску я ўзгадаў гэтую гісторыю калі вяртаўся ў частку і мяне правяралі перад КПП. Дысбат — самае лёгкае што чакала салдата…