Памятаю з васьмідзясятых пустыя паліцы. Памятаю, як бацькі ставілі мяне ці сястру ў чаргу на некалькі гадзін пакуль «выкінуць» мяса. І была гэта так званая «рубанка» — абавязкова з косткай, скурай і салам…

І вось стаімо мы так. А народу — некалькі дзясяткаў цётак, што закрывалі ўвесь праход уздоўж мяснога аддзелу ў зімовых круглых шапках. І вось у нейкі момант адна такая цётка зрабіла выгляд, што хоча змяніць позу, і пакуль я вызваліў ёй крыху прасторы — яна павярнула плячом і раптам стала перада мной. Я стараўся адваяваць сваё законнае месца ў чарзе і падціскаў цётку, стараўся ўсунуць сваю руку паміж ёй і папярэдняй шэрай сракай. Але як ні ціснуў, што я не рабіў, ні адзін мой манёўр не даў плёну.

Калі прыйшла мая маці, цётачка павярнулася:

— Які добры ў вас хлопчык. Але так хацеў каб было хутчэй, то ціснуў на мяне і ціснуў.

І ўзяла кавалак з косткай раней за нас…

150 словаў пра эСэСэСэР. Навыкі стаяння ў чарзе