Ва ўніверсаме, што на БЛК, была зала з аўтаматамі газіроўкі. За 1 капейку — простая вада з газам, за тры капейкі - з сіропам.

Кожны раз, як я прыходзіў у краму, я пільнаваў, каб мне далі абавязкова 3 капейкі рэшты. Бо тады я атрымліваў магчымасць набыць найцудоўнейшага смаку напой. Не ведаю, па якой прычыне я ніколі не прасіў, каб з рэштай мне далі тры капейкі. Ці чаму я ніколі не памяняў рэшту. Гэта было як гульня, ці як вызначэнне лёсу: будзе сёння тры капейкі ці не…

Але, калі тры капейкі траплялі ў мае рукі, я быў шчаслівы! Я падыходзіў да аднаго з аўтаматаў, абавязкова тры разы змываў гранёную шклянку якая стаяла ў ім. І пасля гэтых працэдур укідаў тры капейкі. У некаторых апаратах спачатку наліваўся сіроп, а пазней — струменьчык газаванай пітной вады. У іншых — спачатку шклянка газаванай вады, а пазней сіроп. У нас заўжды ішоў мікс. І мне гэта падабалася!

150 словаў пра эСэСэСэР. Газіроўка