Людзі і справы

Не толькі ветракі. Як у Навагрудку развіваюць «зялёную» эканоміку

У Грабніках пад Навагрудкам знаходзіцца самы вялікі ветрапарк у Беларусі. 12 ліпеня ён павялічыўся на яшчэ адзін вятрак вышынёй 100 метраў і магутнасцю 2,5 МВт. Але гэта не адзіны «зялёны» праект у горадзе. У аграрным каледжы з’явіцца новая спецыяльнасць па ахове навакольнага асяроддзя, а ў бальніцы — новая сістэма гарачага водазабеспячэння, якая выкарыстоўвае энергію сонца.

20% зялёнай энергіі

Зараз у Навагрудскім раёне працуе 20 турбін. Яны выпрацоўваць 20% энергіі ў раёне. Для параўнання: ва ўсёй краіне за кошт ветраэнергетыкі выпрацоўваецца 0,003% электрычнасці. З новай турбінай мясцовыя ўлады хочуць пакрыць 25−20% выпрацоўкі электраэнергіі. Сума праекту — 30 млн долараў.

За 2017 года ветрапарк выпрацаваў каля 36 млн кВт-гадзін. У рублях гэта — 1,15 млн, што для раённага бюджэту — значная сума. Дадаткова ветрапарк дазваляе ствараць новыя працоўныя месцы, якія папаўняюць мясцовы бюджэт падаткамі.

Новая ветраная турбіна будзе належаць вучэбнаму цэнтру Мінпрыроды, які плануе тут праводзіць практычныя заняткі, у тым ліку платныя. «Гэта дазволіць паставіць працу цэнтру на камерцыйныя асновы і ствараць новыя навучальныя праграмы, якія дазволяць рыхтаваць спецыялістаў для гэтай сферы», — кажа Андрэа Віктарын Старшыня Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Навагрудак — самы высокі горад Беларусі (323 метры над узроўнем мора) з сярэднегадавой хуткасцю ветру ў 8 м/с. Менавіта дзякуючы гэтаму тут з’явіўся ветрапарк. У Навагрудку яшчэ ёсць 20 пляцовак, прыдатных для ўсталвання ветраэлектрастанцый. Гэтым плануюць скарыстацца ў будучыні.

— ЕС надае вялікае значэнне пашырэнню выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, бо гэта прыносіць як эканамічную, так і экалагічную карысць. У ЕС ёсць краіны, дзе «зялёная» энергетыка дае 40% ад усяго энергакарыстання, — кажа Андрэа Віктарын. Тым не менш, Андрэа падтрымала будаўніцтва БелАЭС і заклікала захоўваць баланс паміж рознымі відамі энергетыкі, каб краіна не залежала толькі ад аднаго яе віду.

Дапамога не толькі рэсурсамі

У Аргарным каледжы ў Навагрудку з верасня 2018 года пачнуць набор на новую спецыяльнасць — «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». То бок, будуць выпускаць тэхнікаў-эколагаў і спецыялістаў у вобласці энергазахоўвання і аховы навакольнага асяроддзя.

У каледжы ўжо пачалі ствараць матэрыяльна-тэхнічную базу. У межах праекту стварылі вучэбна-кансультацыйны цэнтр. У планах — стварэнне неабходных лабараторый і кабінетаў для падрыхтоўкі спецыялістаў і падбор высокакваліфікаваных педагогаў. У вучэбна-кансультацыйным цэнтры ўжо праводзяць сустрэчы са школьнікамі і заняткі для навучэнцаў. Таксама тут будуць праводзіць лекцыі па энергаэфектыўнасці для мясцовага насельніцтва.

— Праект паказвае, што ЕС дапамагае Беларусі не толькі рэсурсамі і тэхнічным абсталяваннем. Дапамога выяўляецца і ў інстытуцыянальным будаўніцтве і нарошчванні патэнцыялу, — кажа Андрэа Віктарын, якая сама працавала настаўніцай.

Палепшыць жыццё простых людзей

У Навагрудскай бальніцы ўсталявалі адну з буйнейшых сонечных калектарных установак у Беларусі. Тут знаходзіцца 40 калектараў цеплавой магутнасцю па 3 кВт кожны. Пры сонечным надвор'і вада будзе грэцца ў калектарах і перадавацца ў будынак бальніцы. Там ёсць восем цеплаабменнікаў, дзе будзе адбывацца цеплаперадача і пераход у будынак раддому.

Куратары праекту кажуць, што ўстаноўка забяспечыць раддом гарачай вадой кожны дзень на працягу года. Андрэа лічыць гэты праект самым важным, бо ён паляпшае жыццё простых людзей. Устаноўка выпрацоўвае 157 кВт у суткі і дазваляе эканоміць штогод 80−85 тыс. рублёў. Яны пойдуць на паляпшэнне абсталявання бальніцы.

У бальніцы ўпэўнены, што ў летні перыяд устаноўка цалкам забяспечыць раддом гарачай вадой. Нават пры тэмпературы -20 сістэма будзе здабываць цяпло з сонечнай энергіі. Калі энергіі не хопіць, у бальніцы выкарыстаюць сістэмы камунікацыі ЖКГ.

— ЕС перакананы, што нам трэба развіваць зялёную эканоміку і павышаць энергаэфектыўнасць. Мы зацікаўлены ў абмеркаванні праграм, інстытуцыянальным развіцці, усебаковай комплекснай падтрымцы. Асабліва тых гарадоў, якія ўдзельнічаюць у еўрапейскай ініцыятыве «Пагадненне мэраў». Да яе прыяднаўся 41 горад. Навагрудак актыўна ўдзельнічае ў ёй з самага пачатку, — кажа Андрэа.

Даведка

Праекты рэалізаваны пры падтрымцы і фінансаванні Еўрапейскага Саюзу. Гэта не першы праект Навагрудка, рэалізаваны разам з ЕС. У 2016 годзе тут адкрылі станцыю перапрацоўкі другаснай сыравіны. Навагрудскі раён разам з Карэліцкім, Дзятлаўскім і Іўеўскім перамаглі ў другім этапе конкурса на грант, які вылучаюць на глубокую перапрацоўку палімерных вырабаў. Гэта дазволіць выпускаць прадукцыю з высокім дададзеным коштам. Раён плануе ў бліжэйшы год размясціць у жылых дамах разумныя сістэмы, якія дазволяць лічыць карыстанне цепла- і электраэнергіі і вады. Таксама рыхтуецца праект па мадэрнізацыі вулічнага асвятлення — яго будуць рэгуляваць у залежнасці ад часу сутак, што зэканоміць рэсурсы.

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024