Людзі і справы

«Зусім іншая справа!» Ульяна Ляскевіч параўнала моўныя версіі Hrodnа.life

Кубак у падарунак за тэставанне нашай старонкі атрымала Ульяна Ляскевіч. Цэлы тыдзень ад 13 да 19 лютага яна рэгулярна чытала Hrodnа.life. Найбольш Ульяну цікавілі падзеі з гарадскога жыцця — тое, што варта ведаць тут і зараз.

Такім чынам у ТОП-3 ад Ульяны трапілі падзеі, што мелі ў горадзе вялікі медыйны розгалас і каторыя прапусціць было проста нельга.

У Гродне прайшла акцыя супраць дэкрэта аб «дармаедах»

«Мы вярнуліся надоўга». Brutto выступіў у гродзенскім Лядовым

У Гродне пачалі вешаць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

Меркаваннем Ульяны, Hrodnа.life выдаў інфармацыю пра іх вельмі аператыўна. Хуткасць яна таксама адзначыла як паказчык якасці.

Трэба сказаць, што напачатку Ульяна пачала «тэставаць» толькі рускамоўную версію, і дзівілася, чаму навінаў так мала. Калі ж даведалася пра нашу асноўную беларускамоўную старонку, то адрэагавала воклічам: «То гэта ж зусім іншая справа!»

Яна адзначыла, што інтэрнэт пашукавік «выкідвае» звычайна на рускамоўную версію, а пра беларускую старонку многія карыстальнікі і не ведаюць.

Для нас гэта добрая падказка, будзем старацца напаўняць інфармацыяй абедзьве старонкі, ці хаця б перанакіроўваць з рускамоўнай старонкі на матэрыял, напісаны па беларуску.

На бягучым тыдні чытачом-тэсціроўшчыкам сайта будзе Адар’я Гуштын.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024