Горад

«Не куратнікі, а нармальныя дамы». Жыхары Савецкіх памежнікаў і завулка Купальскага пра знос дамоў

У пачатку студзеня 2018 на гарадскім аўкцыёне прадалі зямлю ў раёне вуліц Савецкіх памежнікаў, Гогаля і завулка Купальскага для будаўніцтва там шматпавярховага жылля. Сёння на месцы будучых маналітаў – каля дзясятка прыватных дамоў. Hrodna.life даведаўся, як іх жыхары ставяцца да будучага зносу і перасялення.

Прыватныя дамы, якія пойдуць пад знос, некаторыя гродзенцы ў інтэрнэце ўжо паспелі назваць «куратнікамі». Але ў раёне ёсць і цалкам сучасныя катэджы.

З драўляных дамоў людзі гатовыя пераязджаць

Забудова сучаснай вуліцы Савецкіх памежнікаў пачалася яшчэ ў 1930 гадах. Пра міжваенны перыяд нагадвае тут некалькі дамоў уздоўж дарогі. Дзве такія пабудовы ўключаны ў тэрыторыю зносу. У адным з дамоў ужо некалькі гадоў ніхто не жыве, да таго ж там нядаўна быў пажар. У другім усё яшчэ жывуць людзі: ён падзелены на чатыры кватэры і адзін з яго жыхароў кажа, што ўсе там гатовыя пераязджаць у сучасны дом.

«Наш дом пабудавалі яшчэ пры паляках. Сёння ўсе кватэры выкупленыя жыхарамі. Пра знос загаварылі некалькі гадоў таму, а гэтай восенню ўжо прыходзілі службы і ўсё замяралі, – распавядае пенсіянерка Кацярына Антонаўна. – Куды нас у будучыні закінуць, я не ведаю. Галоўнае, каб далі нам добрыя ўмовы, а не пустыя скрынкі».

Побач з гэтымі даваенным дамамі ёсць і іншыя драўляныя пабудовы, але ўбачыць жыхароў там праблематычна. Магчыма, яны ўжо з’ехалі.

Два гады ў падвешаным стане

Сур’ёзную размову забудоўшчык будзе мець з жыхарамі дамоў на завулку Купальскім, дзе стаяць цагляныя дамы.

Сям’я Даннік жыве на завулку Купальскім з 1990 года. Дом у іх вялікі, з усімі выгодамі. Сёння там жыве шэсць чалавек.


«Мы гатовыя пераехаць толькі на нашых умовах. Але пакуль мы нічога не ведаем, нас ні пра што не апавяшчаюць. І ўжо два гады мы ў такім падвешаным стане,
– распавядае жыхарка дома Івета Уладзіміраўна. – Мы хочам раўнацэннае жыллё і не разлічваем на нешта большае. Свае паўнамоцтвы мы не перавышаем і калі інвестар не будзе шкодзіць і дасць ўсё паводле закону, то мы будзем згодныя”.

Жанчына кажа, што калі б ведала, што і як ім дадуць узамен дому, то была б значна спакайнейшай.

Калі перасяляцца, то ў прыватны сектар

Праз дом ад сям’і Даннік жыве сям’я Андрыенка, якая таксама гатова патрабаваць ад інвестара раўнацэннае жыллё.

Дом сям’і Андрыенка быў некалі драўляным, але з часам яго перабудавалі з цэглы.

«Проста так мы нікуды не збіраемся з’язджаць, бо тут наша сям’я жыве з 1950-х гадоў. І ніякія ў нас тут не “куратнікі”, як кажуць, а сучасныя дамы, – распавядае жыхарка дома Ала Аляксандраўна. – Інвестару мы будзем выстаўляць свае патрабаванні. У шматпавярховік перасяляцца мы не хочам, толькі ў прыватны сектар з гаражом – так як у нас зараз”.

Сёння жыхары не ведаюць нічога пра сваю будучыню і нервуюцца. Мама спадарыні Алы наогул кажа, што пакіне родны дом толькі калі яе будуць выносіць нагамі наперад.

Інвестар павінен прапанаваць усім кампенсацыю

Забудоўшчык – сталічная арганізацыя «Сучасныя бетонныя канструкцыі» – мае пяць гадоў на праектаванне і будаўніцтва раёна. Зямлю пад будаўніцтва фірма набыла за 290 тысяч рублёў. Згодна з заканадаўствам, інвестар перед будаўніцтвам павінен адсяліць уласнікаў прыватнага жылога сектара з прадастаўленнем ім жылля.

Падзяліцца

Апошнія запісы

З Акрэсціна – у Forbes. Беларуска прадавала ў Чэхіі замкі, а цяпер вучыць, як стаць арыстакратам

Адлічаная студэнтка Наталля Маковік з 90-х здзівілася б, убачыўшы сябе цяпер. Яна перадала бізнэс па…

5 лютага 2026

“Клубничка” і “бабочки”. Мануал па скажэнні рэчаіснасці ад “Гродзенскай праўды”

Штомесяц абласная праўладная газета ў рубрыцы “Окошко в Европу” робіць разбор “забугорных” навін. Пад тэкстамі…

30 студзеня 2026

Арцыменя, Прасняк і «чаўнакі». Тры рэзанансныя злачынствы Гродна, якія дагэтуль не раскрытыя

Шэсць гадоў таму, 14 студзеня 2020 года, у вёсцы Чэхаўшчызна пад Гроднам застрэлілі прадпрымальніка Аляксандра…

29 студзеня 2026

Гродна перавялі на LED-свяцільнікі для эканамічнай выгады. Як гэта паўплывае на здароўе людзей і прыроду?

Вуліцы Гродна цяпер святлейшыя ноччу, а плацім мы за гэта менш - дзякуючы новаму LED-асвятленню.…

27 студзеня 2026

«Плаці, калі выкідваеш». Як беларуска сартавала смецце ў шасці краінах свету

Беларуска Марыя Ігнаценка (імя змененае) з Мінска паспела пажыць у шасці краінах свету. Усюды яна…

27 студзеня 2026

Бунт супраць продкаў Дастаеўскага. Адкуль у вёсцы пад Янавам «казацкія» могілкі?

Вёска Дастоева падарыла прозвішча роду Фёдара Дастаеўскага. Але гэтая зямля захоўвае і памяць пра трагічныя…

26 студзеня 2026