Горад

«Змрочны змрок». Гродзенец з’ездзіў у Пецярбург і паразважаў аб ўладкаванні нашага горада

Музыкант Аляксандр Зімін вярнуўся ў Гродна пасля працы ў Расіі і паразважаў у Facebook аб тым, якім мог бы быць наш горад. Ён прапануе аб’яднаць адной пляцоўкай усё Гродна — ад Пышкаў да Альшанкі. А праект піўзавода, на яго думку, прывядзе да таго, што частка берага не будзе мець стылістычнай і сэнсавай сувязі з астатнім. У каментарах яму раяць схадзіць са сваімі ідэямі да старшыні абласнога Савета дэпутатаў Алены Пасюты. Рэдакцыя Hrodna.life публікуе яго пост у рубрыцы «Меркаванні».

Аляксандр Зімін, вулічны музыкант з Гродна. Восенню 2021 года паехаў працаваць на лесапілку ў Архангельскую вобласць. Фота з асабістага архіва

Папярэджваючы пытанні, адразу скажу: так, я ідэаліст, так, я часцяком жыву ў марах, але калі ніхто не будзе жыць у марах, то многія мары так імі і застануцца. Сёння я хачу памарыць услых.

Сумна трохі. І вось чаму. За апошнія гады не раз і не два высоўваў ідэі па акультурванні і ўпрыгожванні Гродна, па пашырэнні яго інфраструктуры. Як і іншыя гараджане, але сёння спынюся на адным моманце, што ў ліку астатніх, так і застаўся марай. Проста асабліва востра гэта адчуваецца пасля вяртання з Санкт-Пецярбурга. Ды і многія іншыя гарады Расіі ад яго не адстаюць у гэтым плане.

Набярэжная Нёмана. Яшчэ ў 2016, калі пачаў супрацоўнічаць з Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем, граючы музыку на яго тэрыторыі, кожны працоўны дзень глядзеў на водную частку Гродна і думаў, што з яе можна было б зрабіць адметнасць горада. Потым прымаў удзел у конкурсе праектаў на рашэнні для набярэжнай. А сёння вырашыў зрабіць перапынак у творчасці, адляпіцца ад клавіш і ханга і пагуляць спакойна па цэнтры. І… успомніліся прагулкі па набярэжных Нявы, Волгі, Паўночнай Дзвіны, Масквы-ракі. І размовы з гасцямі Гродна. І водгукі многіх турыстаў аб паездках у Гродна у сетцы.

Чытайце таксама:

Гэта сумны сум, людзі. Для цэнтральнай часткі найважнейшага турыстычнага цэнтра краіны — поўная адсутнасць агульнага ладу, стылю, функцыяналу, напаўнення. Змрочны змрок. Нёман і яго берагі ўяўляюць з сябе проста вялікую Гараднічанку (я жыву ў 5 хвілінах пешшу ад Гараднічанкі, я ведаю, пра што кажу). А можна было б аб’яднаць у адной пляцоўцы ўвесь горад, ад Пышкоў да Альшанкі. Зараз гатовы праект рэканструкцыі піўзавода і прылеглай тэрыторыі. І мяркуючы па тым, што я бачыў, гэта будзе чарговы кавалак берага, які не мае стылістычнай і сэнсавай сувязі з астатнімі. Але ж працягласць берагавой лініі не такая ўжо і вялікая ў межах горада, каб не шыць лапікавую коўдру.

Пяройдзем ад абурэння і здзіўлення да канкрэтыкі. За кропкі пачатку набярэжнай бярэм Альшанку і базу адпачынку «Прывал». І на ўсім працягу па абодвух берагах дзелім набярэжную напалам. Палову па шырыні закочваем ў пакрыццё для веласіпедыстаў, ролераў, самакатаў. Максімальна згладжваем павароты, робім тунэль пад чыгуначным мостам. Другі бок, бліжэй да вады — з дрэва. З парапетамі, фотазонамі, выхадамі на пляжы. Уздоўж пешаходнай часткі — гандлёвыя кропкі, забавы і г. д. Дорага? Так. Але па шматлікіх водгуках у сетцы, Гродна — лепшы горад для турызму ў Беларусі. Можна пастарацца???

Чытайце таксама: Мост каля «Прывалу» абяцалі, але пакуль не будуюць. Яшчэ тры масты могуць з’явіцца ў Гродне

Што атрымалі б па факце гараджане і турысты?

Жывеш на Альшанцы. Пракаціўся на самакаце да спуску да набярэжнай — і паляцеў наўпрост да базы адпачынку «Прывал», па шляху спыніўшыся выпіць латэ. З Вясенняй спусціўся да Нёмана з каляскай — пайшоў гуляць да цэнтра, адчуваючы сябе часткай агульнай экасістэмы горада. Прыехаў у Гродна на выхадныя — атрымаў магчымасць пагуляць па набярэжнай і папіць кавы ў камфортнай атмасферы, што так любяць многія. У цэлым, гэта магло б стаць аб’яднаўчай лініяй для турызму горада. Але не стане, як і чыгуначная ветка ад Гродна да Аўгустоўскага канала і Белавежскай пушчы, якія я прапаноўваў калісьці. Ай… Пайду далей на тазіку гуляць… Хоць нешта карыснае. Да сустрэчы на Пешаходцы.

Аляксандр Зімін — вулічны музыкант з Гродна. Грае на вуліцы з 2016 года на хэндпане. Яго незвычайны інструмент у выглядзе лятучай талеркі стаў славутасцю цэнтра Гродна. Ад’язджаў у Архангельскую вобласць працаваць на лесапільні. Гродзенец з ДЦП безвынікова змагаўся за даведку для вадзіцельскіх правоў некалькі гадоў. І лёгка атрымаў яе ў Расіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024