Людзі і справы

«Абараняўся як мог, але ўсё роўна вінаваты». Гродзенца, якога затрымалі з Ціханоўскім, аштрафавалі на 810 рублёў

Суддзя Ларыса Барэль у судзе Ленінскага раёна Гродна 17 ліпеня прысудзіла Сяргею Калмыкову штраф 30 базавых велічынь (810 рублёў) паводле артыкулу 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Па іншым артыкуле (17.1 КаАП — дробнае хуліганства) яго апраўдалі.

Адміністрацыйны працэс у дачыненні да Сяргея Калмыкова пачаўся 17 чэрвеня. Сведкі - супрацоўнікі АМАПу Сяргей Клыжук і Алег Лычагін — распавялі, што 29 мая Калмыкова затрымлівалі ў сувязі з тым, што адбывалася на Савецкай плошчы (у той дзень на плошчы затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ некалькіх чалавек). Спачатку ў судзе яны тлумачылі, што Калмыкоў здаўся ім удзельнікам падзей, а пры затрыманні супраціўляўся і лаяўся нецэнзурна. У той дзень суддзя не вынесла прысуд і адправіла матэрыялы справы на дапрацоўку.

17 ліпеня разгляд справы працягнуўся. Усіх сведкаў апытвалі ў судзе нанова. Сведкі - супрацоўнікі АМАПу — гэтым разам сказалі ўжо, што не чулі, каб Калмыкоў лаяўся матам. Жонка абвінавачанага Ірына Калмыкова таксама была ў судзе сведкай. Яна распавяла, што Сяргей не супраціўляўся і не лаяўся пры затрыманні. Новыя паказанні дапамаглі апраўдаць гродзенца толькі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

«Абараняўся як мог, але ўсё роўна вінаваты, — распавёў Hrodna.life пасля суда Сяргей Калмыкоў. — Я прывёў усе доказы сваёй невінаватасці, запрасіў сведкаў, але ўсё роўна мяне караюць за непадпарадкаванне пры затрыманні. Я не ведаю, што рабіць далей — аспрэчваць ці не. Грошай на штраф у мяне пакуль няма».

Сяргей Калмыкоў прыйшоў у суд Ленінскага раёна з асабістымі рэчамі. Хлопец меркаваў, што яго затрымаюць на суткі. Фота: Раман Юргель

Што адбылося?

Увечары 29 траўня Сяргей са сваёй дзяўчынай (з 12 чэрвеня жонкай) Ірынай прыехалі на Савецкую плошчу, каб паставіць подпіс за вылучэнне прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі. У той дзень на плошчы збіралі подпісы адразу за некалькіх прэтэндэнтаў. Паставіць свае подпісы пара не паспела — на пікеце пачаліся затрыманні. Сяргей кажа, што нічога супрацьпраўнага не рабіў, але яго затрымалі і на наступны дзень перавезлі ў Мінск. Спачатку яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а пасля ў СІЗА № 1.

Чытайце таксама:

Сяргея адпусцілі 5 чэрвеня. Ён вярнуўся ў Гродна. 15 чэрвеня яму прыйшла позва ў суд: у дачыненні да яго быў распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) КаАП.

Што адбылося ў Гродне ў дзень візіта Ціханоўскага?

У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.

Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.

Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на ​​гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.

У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024