Спадчына

100 гадоў таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Пра яе ўсе забыліся

У пачатку 2020 года закрылася найстарэйшая запалкавая фабрыка Беларусі, якая знаходзілася ў Пінску. Мала хто ведае, але і ў Гродне ў міжваенны перыяд была свая буйная фабрыка, якая выпускала запалкі. Праўда, пра гэта прадпрыемства захавалася вельмі мала інфармацыі.

Запалкавая фабрыка ў Гродне была заснавана ў 1919 годзе. Ёй валодалі Марголіс і Ясялевіч. Фабрыка знаходзілася на вуліцы Ерусалімскай, 17 (суч. Антонава). У 1927 годзе на ёй працавала не менш за 150 чалавек. Гэта было адно з самых буйных прадпрыемстваў горада. Прадукцыю фабрыка рэалізоўвала праз уласныя прадстаўніцтвы ў Вільні, Сасноўцы, Баранавічах, Беластоку і некаторых гарадах Расіі.

Візітоўка гродзенскай запалкавай фабрыкі ў адной з польскіх міжваенных газет
Пра Гродзенскую фабрыку ў адной з польскіх міжваенных газет. З сайта www.jewishbialystok.pl

 

Так пісалі ў газеце “Dziennik Grodzieński” 11.03.1922 пра гродзенскую запалкавую фабрыку:

“Чужое хвалім, свайго не заўважаем – пра запалкавую фабрыку “Marjos”

“Маючы ў самім Гродне фабрыку запалак, якая дае магчымасць зарабіць сотням працаўнікоў, са здіўленнем трэба адзначыць, што ў мясцовым гандлі знаходзіцца куды больш запалак прывазных, чым вырабленых на месцы. Размова ідзе не пра нейкі квасны патрыятызм, але пра рэчы зусім рэальныя. Калі б фабрыка абслуговывала ўвесь попыт, тады яна б была ў стане павялічыць колькасць працаўнікоў і адначасова яшчэ больш падвысіць якасць сваіх вырабаў. Трымаймася ж здаровага прынцыпа гандлю: “набывай у свайго”.

Запалкавая фабрыка ў Гродне. Фота зроблена ў міжваенны перыяд. Арыгінал захоўваецца ў Фелікса Варашыльскага

 

У 1925 годзе ў Польшчы была створана Дзяржаўная запалкавая манаполія. Гэтай структуры падпарадкоўваліся ўсе запалкавыя фабрыкі, у тым ліку і былая прыватная з Гродна.

У кнізе “На гродзенскім бруку” гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Віктар Саяпін так пісалі пра гродзенскую фабрыку:

“Мы вельмі мала ведаем пра фабрыку запалак, якая працавала ў Гродне ў міжваенныя гады на вуліцы Ерусалімскай, 17. Першапачаткова фабрыка называлася “Марголіс і Ясялевіч” (ад імёнаў уласнікаў), а ў 1926 годзе яна згадваецца ўжо як Першая дзяржаўная фабрыка запалак “Марыёс” („Marjos”). Сваю прадукцыю фабрыка рэалізоўвала праз уласныя прадстаўніцтвы”.

Вытрымка з міжваеннай газеты

Са старых польскіх газет вядома, што  ў 1927 годзе на гродзенскай фабрыцы прайшло некалькі страйкаў (забастовак). Фабрыка нават закрывалася. Рабочыя патрабавалі ад уласнікаў павышэння заробкаў і шасцідзённага працоўнага тыдня замест пяцідзённага – яны хацелі працаваць больш, мець менш выхадных і ў выніку зарабляць болей.

Гродзенская запалкавая фабрыка праіснавала 20 гадоў і закрылася з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падчас нямецкай акупацыі ў былым будынку прадпрыемства функцыянавала самакіраванне другога гродзенскага гета. Будынак гродзенскай фабрыкі пацярпеў падчас баёў у 1944 годзе. Сёння на яго месцы знаходзіцца банк і рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”.

Сёння ў гродзенскіх калекцыянераў не захавалася аніводнага карабка гродзенскай запалкавай фабрыкі.


Чытайце таксама:

Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна-2016: прымяраем да горада папулярны трэнд

У сетках завірусіўся трэнд "2016". Людзі ўзгадваюць, як яны выглядалі 10 гадоў назад. Узгадваем, што…

24 студзеня 2026

Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце роднае Гродна? Падтрымайце гродзенцаў часткай свайго падаходнага падатку!

Набліжаецца час падачы падатковых дэкларацый. Тыя, хто плаціць падаткі ў Польшчы ці Літве, могуць накіраваць…

22 студзеня 2026

Скірмунт, Агінскі і Баторый: як брэнды алкаголю адлюстроўваюць гісторыю Гродзеншчыны

Сустракаюцца неяк Аляксандр Скірмунт, Міхал Клеафас Агінскі і Стэфан Баторый у… віна-гарэлачнай краме. Так мог…

21 студзеня 2026

У Гродзенскай губерні была тайная мова, якую не разумела нават паліцыя. Расказваем пра лабараў

Калі б вы трапілі 150 гадоў таму на кірмаш у Янаве (сёння - Іванава паміж…

17 студзеня 2026

На Гродзенскай вуліцы: дзе ў свеце ёсць вуліцы ў гонар Гродна і як яны выглядаюць

Колькі ў свеце вуліц з назвай "Гродзенская"? Чаму вуліцы, прысвечаныя нашаму гораду, можна адшукаць на…

15 студзеня 2026

“Палякі ў захапленні”. Як гродзенцы-мігранты далучаюць мясцовых да беларускіх Калядаў

Апошнія калядоўшчыкі заходзяць у дамы 14 студзеня, на стары Новы год, завяршаючы сезон, які пачаўся…

14 студзеня 2026