У Гродне з аўкцыёну прададуць дом на Замкавай, 5. Гэты будынак часта называюць палацам Масальскіх. Але гісторыкі думаюць, што гэтая назва недакладная.
Раней на Замкавай, 5 размяшчаўся інтэрнат медуніверсітэта. Да яго рассялення ў 2020 годзе будынак лічыўся адным з самых старых жылых дамоў Гродна.
Зараз інфармацыя аб продажы ёсць на сайце Гродзенскага агенцтва нерухомасці - арганізацыі, якая праводзіць гарадскія аўкцыёны. Што тут будзе, пакуль невядома — у абвяшчэнні дом фігуруе як «будынак неўстаноўленага прызначэння». Інфармацыя аб аўкцыёне папярэдняя: няма ні умоў продажу, ні пачатковай цаны, ні даты.
Раней СМІ пісалі, што ў палацы Масальскі можа з’явіцца элітны гатэль. Па іншых крыніцах — можа быць што заўгодна, акрамя жылля і вытворчасці.
Ёсць некалькі версій, хто і калі пабудаваў дом на Замкавай, 5.
«Пытанне [пра гісторыю будынка] застаецца адкрытым. Але гэта не змяняе факту каштоўнасці самога аб’екта», — кажа Hrodna.life гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Пра далейшы лёс дома на Замкавай, 5 ёсць больш сведчанняў. У пачатку XIX стагоддзя ён належаў гарадской казне і здаваўся ў арэнду прыватным асобам. Пасля Першай сусветнай вайны тут праходзілі паседжанні Беларускага нацкамітэта. У 20-я гады размяшчаліся гандлёвыя прадстаўніцтвы, габрэйская школа і клуб габрэйскай інтэлігенцыі. У 1950 годзе ў будынку адкрылі гандлёва-кулінарную школу, з 1970-х гадоў гэта інтэрнат медінстытута.
Захавалася фота пачатку ХХ стагоддзя, дзе можна ўбачыць, што ў той час дом быў двухпавярховым. Трэці паверх дабудавалі ў міжваенны перыяд, а пасля Другой сусветнай вайны дадалі балконы і трохкутны франтон.
«Сёння вятртанне камяніцы першапачатковага выгляду з’яўляецца надзвычай важнай задачай дзеля павышэння турыстычнай прыцягальнасці горада», — лічыць Мечыслаў Супрон.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…