Горад

За Палацам тэкстыльшчыкаў з’явіцца офісны будынак. Ідэальны варыянт: правесці раскопкі і адрадзіць стары квартал

Участак за Палацам тэкстыльшчыкаў прадалі з аўкцыёну ў пачатку 2017 года для будаўніцтва там офіснага будынка. Інвестарамі выступіў літоўскі бок. Цяпер ідзе падрыхтоўка неабходных дакументаў, агулам жа да пачатку будаўніцтва можа прайсці нават некалькі гадоў. Для замежнага інвестара месца ў цэнтры горада ідэальнае, але гэтыя планы выклікаюць у гісторыкаў заклапочанасць.

Пры будаўніцтве працоўныя абавязкова натыкнуцца на цэлы квартал, які калісьці там існаваў. Без археалагічных раскопак ніяк не абысціся. Для археолагаў месца за Палацам тэкстыльшчыкаў - сапраўдны кландайк, дзе можна натрапіць на падмуркі пабудоў XVI стагоддзя. Пытанне ў тым, ці дадуць археолагам усё старанна вывучыць.


Чытайце таксама: У раскопах за Тэкстыльшчыкамi паказалiся падмуркі даўняй вуліцы Кляшторнай


На думку гісторыка Андрэя Вашкевіча, сквер за тэкстыльшчыкамi гэта тая частка горада, якую трэба абавязкова вывучаць і дзе крытычна неабходна адбудаваць страчаную забудову.

«Я лічу, што для некалькіх месцаў у горадзе найбольш прымальны варыянт узвядзення новых дамоў у выглядзе максімальна прыбліжаным дa забудовы, што там раней існавала. Гэта раён піўзавода, абшар за сінагогай і сквер за палацам тэкстыльшчыкаў.

У апошнім месцы да 1960-х гг. знаходзіліся самыя цікавыя і старыя будынкі вуліцы Замкавай — напрыклад вядомы Дом Рыбака. Там трэба адбудоўваць менавіта квартал, каб закрыць Дом Быта, абазначыць трасіроўку Замкавай і часткова старой Кляшторнай вуліцы. Гэта важнейшая частка гістарычнай забудовы Гродна да якой павінен быць надзвычай сур’ёзны падыход".

Андрэй кажа, што любым работам у гэтым раёне павінны папярэднічаць сур’ёзныя археалагічныя раскопкі. Было б выдатна, каб праектанты падрабязна вывучылі гістарычную забудову квартала і стварылі праект максімальна набліжаны да яго гіcтарычнага выгляду. Праект трэба прадставіць на суд гараджан. Сам Вашкевіч бачыць гэта як некалькі аб’ёмаў, што паўтараюць абрысы знішчаных будынкаў квартала.

Забудова кварталу ў 1917 годзе

Турбавацца гродзенцам ужо позна?

Восенню 2016 года пры замене цеплатрасы за Палацам тэкстыльшчыкаў будаўнікі натыкнуліся не толькі на падмуркі старых пабудоў, але і на старыя падвалы. Вывучаць, што трапілася iм, не было часу: будаўнікі ішлі згодна з графікам. Падчас работ за аб’ектам вёў археалагічны нагляд доктар гістарычных навук Сяргей Піваварчык.

Тады спецыяліст казаў, што, магчыма, будаўнікі натыкнуліся на падмуркі разбуранага Дома рыбака, а можа і якога-небудзь іншага дома. Піваварчык адзначыў, што «турбавацца гродзенцам ужо позна». Маўляў, трэба было гэта рабiць яшчэ тады, калі будавалі Дом быту і Палац тэкстыльшчыкаў.

Варта адзначыць, што восенню працоўныя капалі толькі ў раёне старога савецкага трубаправода, а не на тэрыторыі ўсяго разбуранага квартала, дзе зараз знаходзіцца вялікі газон.

Гатовы макет кварталу

У любым выпадку, без грунтоўных археалагічных раскопак будаўніцтва за Палацам тэкстыльшчыкаў пачынаць нельга. Такога меркавання прытрымліваецца і краязнаўца Ігар Лапеха.

«Там маса археалагічнага матэрыялу, які трэба старанна вывучаць. Гэты квартал быў разбураны адносна нядаўна, пры будаўніцтве Дома быту. Раней даследчыкі гэтыя дамы вывучылі, у прыватнасці Дом рыбака, які быў будынкам XVI стагоддзя. Гэты квартал быў адным з самых старых у Гродне, які пазбег разбурэнняў і рэканструкцый.

Зараз гэта пустое месца трэба чымсьці заняць, каб вуліца Замкавая была запоўненая па абодвух баках. Я б прапанаваў адбудаваць лінію першых будынкаў, якія раней існавалі. У мяне на макеце ёсць рэканструкцыя гэтага квартала. Адбудаваць можна так, як ён выглядаў у пачатку XVIII стагоддзя.

Але, я не думаю, што інвестар будзе будаваць нешта падобнае, хутчэй за ўсё будзе новабуд. Гэта кепска для старога горада. Наогул, вуліца Замкавая павінна быць пешаходнай, як і Савецкая».

Лапеха кажа, што гэты раён — разынка нашаго города, таму тут усё павінна быць звязана з гісторыяй.

Дом рыбака быў самым старым будынкам на вуліцы Замкавай

Блышыны рынак ненадоўга

Ужо ў красавіку 2017 на тэрыторыі сквера за Палацам тэкстыльшчыкаў гарадскія ўлады плануюць адкрыць блышыны рынак, дзе калекцыянеры змогуць прадаваць свае рэчы. Магчыма ён будзе існаваць тут да пачатку саміх будаўнічых работ. Калі тут будуць працаваць археолагі - яшчэ невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024