Горад

За 30 хвілін ад «Кастрычніка» да Савецкай. Гродзенец штодзённа ездзіць на працу на гiраскутары

Валянцін родам з Мінска, але ўжо чатыры месяцы жыве і працуе ў Гродне. У новы для сябе горад ён узяў са сталіцы гiраскутар, які з прыходам вясны стаў яго асноўным відам транспарту. На ім хлопец без перашкод і таўкучкі ў тралейбусах дабіраецца на працу.

Хапае на чатыры гадзіны

Праблем з перамяшчэннем па горадзе хлопец не мае. Каб даехаць ад кінатэатра «Кастрычнік» на Савецкую, Валянцiну трэба
каля 30 хвілін.

«Агулам я езджу на гiраскутары каля васьмі месяцаў. Для мяне гэта зручны від транспарту, лепш чым ровар — тут не трэба круціць педалі. Кіраваць можна толькі націскам нагі, галоўнае трымаць раўнавагу, — кажа Валянцiн. — Зараджаецца такі апарат ад звычайнай разеткі, як мабільны тэлефон. У маім гiраскутары поўнай зарадкі хапае на чатыры гадзіны язды».

Хлопец кажа, што па горадзе ехаць зручна — тратуары добрыя. Перад бардзюрамі і іншымі перашкодамі ён прытармажвае або іх аб’язджае. Пад горку такі транспарт таксама едзе, проста трэба трохі нахіліцца. Недахоп — адсутнасць руля. Гіраскутары ёсць і з рулямі, яны нашмат хутчэй, але і значна даражэй.

Гiраскутар (двухколавы скутар) — вулічны электрычны транспартны сродак, выкананы ў форме папярочнай планкі з двума коламі па баках. Выкарыстоўвае электрарухавікі, сілкуецца ад электрааккумулятара, мае шэраг гiраскапiчных датчыкаў для самабалансіроўкi і падтрымання гарызантальнага становішча пляцоўкі для ног.

Гiраскутар лепш за ровар

У Беларусі такі вулічны транспарт можна купіць праз інтэрнэт. Гiраскутары бываюць розныя па камплектацыі і хуткасці, можна падабраць сабе любы. Валянцін свой купляў у Маскве ў 2016 годзе за 150 долараў. Са слоў хлопца, у Беларусі такі зараз каштуе каля 200.

«Калі б мне зараз прапанавалі выбар паміж роварам і гiраскутарам, то я б абраў другі варыянт. Там не трэба круціць педалі, проста стаў і паехаў. Праблем, каб дабрацца на працу, у мяне не ўзнікае.

Сярэдняя хуткасць якую я развіваю прыблізна 10 км/г. Вядома, можна і больш разагнацца, але гэта ўжо паўплывае на раўнавагу і можна папросту ўпасці. Яшчэ мінус гiраскутара ў тым, што можа рэзка скончыцца батарэя і ён проста затармозіць, а чалавек ад нечаканасці ўпадзе. Асабіста я падаў шмат разоў.

Ёсць ужо гiраскутары, якія разганяюцца да 45 км/г, але мне здаецца, яны вельмi небяспечныя, бо я не ўяўляю, як на такіх ездзіць па горадзе і трымаць раўнавагу — гэта рэальна страшна".

У сярэднім па горадзе Валянцін дасягае хуткасці 10 км/г

З першага разу ніхто не можа паехаць

Валянцін лічыць што гiраскутары — транспарт будучыні. У развітых краінах можна часта ўбачыць людзей, якія ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца імі. Нават у Мінску гiраскутары пачалі набываць папулярнасць.

«Тут не трэба марнаваць грошы на бензін, гэта экалагічны від транспарту — можна падзарадзіцца электрычнасцю ў любым месцы. Пакуль гэта незвычайна — людзі пастаянна звяртаюць увагу і пытаюць, на чым гэта я еду, дзе можна купіць такі апарат і як ім кіраваць. Бывала, людзі падыходзілі і прасілі пракаціцца, я даю без праблем. Але ніхто з першага разу не можа паехаць — усе губляюць раўнавагу. Гэта як упершыню стаць на ролікі. Каб навучыцца ездзіць трэба каля двух дзён трэнiровак».

У Гродне людзей, якія выбіраюць гiраскутар як штодзённы транспарт, няма. Але Валянцін лічыць, што гэта пытанне часу. Ён упэўнены, што ў будучыні на вуліцах горада іх будзе усё больш.

У сярэднім гiраскутар зараджаецца да 3 гадзін. Дзякуючы павялічанай батарэі, гэты транспарт можа праехаць на адной зарадцы да 20 км.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024