Людзі і справы

«Я спрабавала шукаць недахопы». Вольга Шульга расказала, як чытала Hrodna.Life цэлы тыдзень

«Пасля трох дзён прагляду сайта ў мяне было толькі адно пытанне: як такі малы калектыў можа ствараць такі якасны прадукт?» — так пачала свой водгук Вольга Шульга, што была чытачом тэсціроўшчыкам нашай старонкі ад 27 сакавіка па 2 красавіка. Што нам на гэта адказаць? Вы ж самі разумееце — сакрэтных мантраў і чароўных практык, каторыя дапамагаюць нам у імгненне вока ствараць матэрыялы, мы не раскрыем. Хай гэта застанеца нашай карпаратыўнай таямніцай. Бо пра тое, што мы проста шмат працуем, неяк і гаварыць няёмка. А Вольга разам з падзякамі за супрацу атрымоўвае наш фірмовы кубак.

Вольга адзначыла, што на Hrodna.life адлюстроўваецца ўсё жыццё гродзенцаў і Гродна, пачынаючы з шыкоўнага календара, вельмі зручнага з пункту гледжання аб’яднання інфармацыі і лёгкасці выкарыстання, да вельмі грунтоўных матэрялаў, якія напісаны добрай беларускай мовай на складыныя сацыяльныя тэмы.

— Я спрабавала шукаць недахопы, — прызнаецца Вольга. — Ведаючы, што людскія рэсурсы ў Hrodna.life абмежаваныя, я пачала шукаць «дзе падман» і спрабаваць разабрацца, як гэта магчыма, зрабіць за адзін тыдзень столькі якасных матэрыялаў без перадрукоўкі?

У пятніцу я прыйшла да высновы, што бываюць у нашай Беларусі вельмі якасныя рэчы, толькі мы не бачым гэта кожны дзень. Для мяне Hrodna.life адкрыўся з новага боку: якасны кантэнт, вельмі зручны па навігацыі сайт, глыбокая і пранікнавенная журналісцкая праца, уменне хутка вышукваць і выдаваць навіны і рэпартажы. І самае важнае для мяне: у горадзе бракуе беларускамоўных навінаў. Таму вялікі дзякуй стваральнікам Hrodna.life ад мяне, бо адчуванне горада і яго жыцця для мяне важна праз мову.

Суб’ектыўны рэйнынг

Асабіста для мяне аказалася складана вызначыцца з ТОП-3 самых лепшых артыкулаў за тыдзень. На маю думку, найбольш важнай была публікацыя аб меркаваным навабудзе ў цэнтры горада.

[irp posts="17 107″ name="Будаўніцтва офісаў за Палацам тэкстыльшчыкаў: інвестар і ўлады абяцаюць раскопкі. Магчыма, будзе грамадскае абмеркаванне"]

Другое месца падзялілі між сабой навіна пра «Выдатнае» таксі і сабак, якія атрымалі новы дом і новы шанец.

[irp posts="17 204″ name="У Гродне з’явілася таксі Выдатнае" - з беларускай мовай і вышыванкамі на машынах"]

[irp posts="16 824″ name="Дом 2.0 і новае жыццё. Гісторыі сабак і котак, якіх забралі з прытулку"]

Тэма беларускамоўнага навучання сёлета актуальная для мяне асабіста, таму аддала ёй трэцяе месца ў сваім суб’ектыўным рэйтынгу.

[irp posts="17 634″ name="У школах пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў: дзе сёлета будуць беларускія класы?"]

Прапановы

У параўнанні з іншымі рэспубліканскімі беларускамоўнымі сайтамі мне не хапала эканамічных артыкулаў, аналітычных матэрыялаў пра грамадска-палітычнае жыцце Гродна. Дрэнна гэта ці добра — пытанне адкрытае, але мы становімся больш візуаламі і спрабуем спрошчваць здабыццё інфармацыі. На будучыню можна было б ствараць рэаліці-шоў, аб’ядноўваючы магчымасці відэа дзеля разнастайнага данясення інфармацыі. Напрыклад, паказаць разважанні дзяцей на дарослыя тэмы, паказаць чалавека праз яго дом і сям’ю, праз яго хоббі. Ці паказаць мадэлі выхавання дзяцей праз відэа-парады псіхолага.

У мяне ёсць улюбёныя словы Караткевіча:

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто — і тады пераможаш

Зычу атрымліваць адалоду ад працы, не спыняцца, і няхай самыя нерэальныя мары ў жыцці ажыцяўляюцца дзеля людзей, якія жывуць на гарадзенкай зямлі, дзеля нашай спадчыны, дзеля будучыні.

Мая бабуля казала, што журналіста ногі кормяць, таму добрых «трэніровак» за ўдалымі матэрыяламі! Ну і стаць першымі, пабіўшы ўсіх канкурэнтаў!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024