Вучымся гатаваць калядны глінтвейн з пастарам Уладзімірам Татарнікавым

Католікі, пратэстанты ды і многія праваслаўныя святкуюць Раство 25 снежня. У лютэран, згодна са старой традыцыяй, у зімовыя святы прынята піць саграваючы глінтвейн. Пастар лютэранскай кірхі ў Гродне Уладзімір Татарнікаў спецыяльна для «Твайго стылю» прыгатаваў гэты напой і распавёў пра яго сакрэты. Hrodna.life узгадвае мінулагодні матэрыял.

Глінтвейн мае даўнюю традыцыю. Найбольш ён распаўсюджаны ў Германіі, Галандыі, Англіі, а таксама ў Скандынаўскіх краінах, якія адрозніваюцца халодным кліматам. Гэта зразумела — напой мае выдатныя танізавальныя ўласцівасці, а таксама з’яўляецца добрым сродкам пры пераахаладжэнні і лепшым лекам ад прастуды. Глінтвейн таксама карысны ў перыяд аднаўлення пасля інфекцыйных захворванняў, пры фізічным і псіхічным знясіленні.

— Я чуў, што першыя рэцэпты блізкага да глінтвейну напою былі вядомыя яшчэ ў Старажытным Рыме. А наогул, назва «глінтвейн» паходзіць ад нямецкіх словаў «Gluh wein» — палаючае віно. У Нямеччыне гэта вельмі папулярны напой, асабліва ў халодныя дні. Ужываюць яго на Калядных кірмашах. Сёння існуе і безалкагольны глінтвейн. Ён робіцца на аснове вінаграднага соку, — распавядае пастар.

У гасцях ва Уладзіміра мы робім самы сапраўдны глінтвейн. Вядома, ён будзе адрознівацца ад таго, што падаюць у кавярнях горада.

Што трэба?

Яблык, лімон, апельсін, дзве палачкі цынамону (карыцы), гваздзіка, карыандр, а таксама віно і вада.

Як рабіць?

— Самы просты спосаб — купіць гатовыя сумесі ці ўжо гатовы глінтвейн і проста яго разагрэць. Але мы паспрабуем зрабіць з нуля.
Для пачатку парэжам садавіну: апельсін, лімон, яблык.

Пасля таго, як мы ўсе парэзалі, заліваем вадой і даводзім да кіпення. Наогул, ад сваіх калег я чуў, а таксама чытаў, аб вельмі многіх і розных рэцэптах гэтага гарачага напою.

На пытанне «Ці кожны пастар павінен умець гатаваць глінтвейн?» Уладзімір з усмешкай адказвае, што гэта раўнасільна пытацца пра тое, цi кожны лютэранскі пастар павінен разбірацца ў сартах піва.

— Канечне не. У кожнага ёсць свае перавагі ў ежы або ў напоях. Я і сам не так даўно навучыўся гатаваць глінтвейн.

Пасля таго, як усё закіпіць, мы кідаем спецыі: карыцу, карыандр і гваздзіку, пры гэтым памяншаем агонь.

Пасля гэтага 15 хвілін чакаем, пакуль палачкі карыцы не разгарнуцца і не аддадуць свой водар. Тады дадаем цукру і акуратна дадаем віна ці вінаграднага соку. Пасля ўсё павінна на маленькім агні настаяцца, але нельга ні ў якім разе даводзіць да кіпення, інакш віно страціць свой смак.

Напой гатовы! Можна заліваць яго ў шклянкі ці кубкі і дадаваць карыцу.

— У глінтвейна адзін з самых важных момантаў - дадаванне садавіны, а таксама карыцы i гваздзікі. Іх уласцівасці я б назваў лячэбнымі.

У гродзенскай лютэранскай абшчыне ёсць традыцыя на кожнае Раство пасля службы піць глінтвейн. У гэтым годзе традыцыя працягнецца. Таксама Уладзімір Татарнікаў запрашае і іншых гараджан на Каляды да сябе ў царкву.


Уладзімір Татарнікаў:

— У гэтыя перадсвяточныя дні я хацеў бы павіншаваць усіх чытачоў Hrodna.life з Калядамі і надыходзячым Новым 2017 годам. Пажадаць усім Божай дапамогі, Божай абароны. Міру і супакою, бо час зараз, на жаль, не мірны і не спакойны. Каб святло Каляд асвятляла шлях і нашы хаты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024