Людзі і справы

Гродзенец з таго самага Volkswagen з бел-чырвона-белымі сцягамі плануе перасесці на Запарожац

Увечары 14 ліпеня экіпаж ДАІ спыніў Volkswagen Tiguan Уладзіміра Родчанкі на Сацыялістычнай вуліцы. Гэты аўтамабіль у горадзе ведаюць многія: ён рэгулярна падтрымліваў акцыі салідарнасці ў Гродне ў чэрвені і ліпені 2020 года. Супрацоўнікі інспекцыі забралі аўтамабіль за гучную музыку і бел-чырвона-белы сцяг на даху. Цяпер уладальнік аўтамабіля — фігурант адміністрацыйнага працэсу. Рэдакцыя Hrodna.Life вывучыла гэтую гісторыю.

Пераночыў на працы

У РАУС Ленінскага раёна на Уладзіміра склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Машыну Уладзіміра адагналі на стаянку міліцэйскага ўчастка.

«Так, я ехаў у той дзень па цэнтры горада, гучна грала песня Віктара Цоя — „Пераменаў“, — распавёў Hrodna.life Уладзімір. — Пасля спынення экіпажам ДАІ інспектар Уладзіслаў Календа узяў дакументы на праверку і не вярнуў. Сказаў, што мяне чакаюць у Ленінскім РАУС. Разам з яго напарніцай мы паехалі на вуліцу Дубка, там мне зладзілі сапраўдны спектакль — супрацоўнікі не ведалі, які пратакол на мяне складаць. У выніку склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП і канфіскавалі машыну як рэчавы доказ».

Родчанка да апошняга не мог паверыць, што машыну фактычна канфіскуюць за гучную музыку і сцягі. Таму пакінуў у салоне ключы ад дома і асабістыя рэчы. Дзве ночы Уладзіміру прыйшлося начаваць на працы — у офісе IT-кампаніі. Забраць ключы яму ўдалося толькі 16 ліпеня пасля заявы ў РАУС аб вяртанні асабістых рэчаў. Аўтамабіль да гэтага часу знаходзіцца на стаянцы міліцыі.

«Я не чакаў, што за маю грамадзянскую пазіцыю яны пойдуць на такое. Але і маўчаць я не магу, калі ў краіне затрымліваюць людзей па надуманых прычынах. Яшчэ ў чэрвені на машыну я павесіў два чырвона-белыя сцягі - за кожнага кандыдата ў прэзідэнты, які сядзіць [Бабарыка і Ціханоўскі - рэд.]. Машыну мы вернем, я ў гэтым упэўнены. А пакуль пачнем збіраць грошы на дзясятак запарожцаў, на якія павесім бел-чырвона-белыя сцягі».

Вярнуць аўтамабіль дапаможа хадайніцтва?

У прэс-службе УУС Гродзенскага гарвыканкама распавялі Hrodna.life, што ў дачыненні да Уладзіміра Родчанкі распачаты адміністрацыйны працэс.

«Дзеючае адміністрацыйнае заканадаўства прадугледжвае магчымасць канфіскацыі прылады або сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, у дадзеным выпадку канфіскаваны аўтамабіль. Грамадзянін можа звярнуцца з хадайніцтвам да органа, што праводзіць адміністрацыйны працэс, каб яму вярнулі аўтамабіль».

Аўто са сцягамі забіралі і раней

У пачатку ліпеня 2020 года аштрафавалі жыхара Скідзеля Яўгена Клімука. Ён ездзіў па Скідзелі са сцягам «Страна для жизни». Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і склалі пратакол па арт. 23.34 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). На яго аўтамабіль, потым і на другі, наклалі арышт. Згодна з пратаколам, Клімук з хуліганскіх меркаванняў перашкаджаў праезду аўтатранспарту.

Мужчыну змясцілі ў ізалятар на трое сутак. Яго аўтамабілі да ўступлення ў сілу пастановы суда былі арыштаваныя як рэчавыя доказы. Транспарт Яўгену Клімуку ўжо вярнулі. Яго аштрафавалі на 15 базавых велічыняў - 405 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024