Спадчына

Вяселле ў час акупацыі: вясельныя фотаздымкі гродзенцаў часоў вайны паказаў Руслан Кулевіч

Фотаальбом са здымкамі 1944 года гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч знайшоў выпадкова. І моцна здзівіўся: на фота бесклапотна святкуюць вяселле, хаця фронт ужо вельмі блізка. Пра вясельныя здымкі з альбома гродзенкі Ірэны Кідзюн, якая жыла на вуліцы Працоўнай, Кулевіч расказаў Hrodna.life.

Вясельнае фота гродзенцаў у чэрвені 1944 года. Фота: Hrodna.life

Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч у эміграцыі збірае старыя фотаздымкі Гродна. Hrodna.life публікуе рэдкія фота з калекцыі Руслана. Ён расказвае, як іх здабыў, якая іх гісторыя ды што за месцы і людзі бачныя на фота.

Вясельныя фотаздымкі зроблены ў чэрвені 1944 года, за месяц да вызвалення Гродна ад нямецкай акупацыі.

«Гэты альбом я прывёз з Гродна. Выпадкова знайшлі яго на вуліцы Працоўнай, калі ў выхадныя гулялі з жонкай. Мы пачалі заходзіць у старыя дамы, размаўляць з людзьмі, — сказаў Hrodna.life Руслан Кулевіч. — У адным з дамоў паказалі гэты альбом. Бабця, якой належаў альбом, ужо не магла казаць, але паказала фотаздымкі».

«Фронт блізіцца, а людзі вяселле граюць»

Фотаздымкі здзівілі Руслана. «Фронт блізіцца, а людзі вяселле граюць. Цікава паказаць, што людзі, нягледзячы на тое якая ўлада, працягваюць жыць. І цікава пабачыць людзей, як яны апраналіся, дарожка [польскае dorożka — фурманка — Hrodna.life] была».

На фотаздымку можна ўбачыць браму паміж сучаснай аптэкай-музеем і Фарным касцёлам. На будынку пазначаны нумар дома — № 4, а таксама надпіс GEOPE 186. Што азначае гэты надпіс, гродзенскія краязнаўцы дасюль не ведаюць.

Чытайце таксама: Эхо войны: ищем и разгадываем надписи времен оккупации в Гродно

За пяць гадоў - чатыры розныя ўлады

«У Гродне была ўнікальная сітуацыя. З 1939 па 1944 гады ўлады змяняліся тры разы. Спачатку былі палякі, потым першыя саветы, немцы, потым другія саветы. Так і гродзенцы тых часоў, казалі: „Мы не ведалі з кім і як жыць, хто прыйдзе наступны і што будзе далей“, — расказаў Руслан Кулевіч. — Цікава, што не было так, як прапаганда савецкая ці беларуская казала, што ўсе „партызанілі“. Людзі жылі, вяселле рабілі і нават вечарыны рабілі пры немцах. Моладзь жыла і трэба было жыць, бо ніхто не ведаў, як будзе далей».

Чытайце таксама: Калекцыя Кулевіча: Якія фота старога Гродна можна набыць на аўкцыёнах

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024