Спадчына

Вечны каляндар з Гродзенскага музея выдалі 200 гадоў таму дзякуючы краўдфандынгу

Навіну пра тое, што рыхтуецца выданне вечнага календара, прынесла колішнім мясцовым жыхарам газета «Kurier Litewski» ў 1801 годзе. Падрыхтаваць і выдаць каляндар браўся манаскі ордэн кармелітаў босых. Газета падкрэслівала, што гэты каляндар меў быць першым вечным каляндаром на польскай мове і заахвочвала чытачоў да пакупкі. Згодным заплаціць заранёў абяцалі добрую зніжку. Пра гэтыя ды іншыя цікавосткі каляндара распавяла Алеся Саўчук, намесніца дырэктара музея па навуковай працы.

Абагналі прагрэс на сто гадоў

Друкаваныя вечныя календары набылі шырокі распаўсюд пасля сельскагаспадарчай выставы ў Вільні ў 1902 годзе. Каляндар, што захоўваецца ў гродзенскім Старым замку, выдадзены на сто гадоў раней.

Друкавалі каляндар у Віленскай піярскай друкарні, паслугамі якой карысталася і газета «Kurier Litewski». На абароце календара пазначана, што ён «дапоўнены і размаляваны ўручную». Верагодна, размалёўвалі яго самі манахі з ордэна кармелітаў босых.

Усё ў адным

Асноўнае прызначэнне вечнага календара — паказваць месяц, дату і дзень тыдня. Аднак каляндар са Старога замку паведамляе значна больш. З яго можна даведацца, колькі ў бягучым месяцы дзён, праз якое задыякальнае сузор’е праходзіць сонца, калі яно ўзыходзіць і заходзіць, колькі доўжыцца дзень і ноч, а таксама — каму ў гэты дзень час святкаваць імяніны.

Гэты каляндар адносіцца да тыпу дыскавых — каб убачыць бягучую дату, дыскі трэба пракручваць штодня. Пры гэтым змяняюцца і паказчыкі ў іншых вакенцах.

Краўдфандынг ХІХ стагоддзя

Напэўна, 200 гадоў таму, як і зараз, выдаўцы не мелі лішніх грошай на друк і хацелі атрымаць прыбытак. Анонс у газеце можна разглядаць як рэкламу, вывучэнне попыту і спробу краўдфандынгу. Для тых, хто мог заплаціць за каляндар авансам (і такім чынам прафінансаваць выданне) цана асобніка складала 8 злотых. Астатнія мелі выдаткаваць за каляндар ужо па 12 злотых. Здаць грошы, а пазней атрымаць ці набыць свой асобнік, можна было ў дзвюх віленскіх кнігарнях — у піяраў альбо ў езуітаў.

Другое жыццё вечнага каляндара

Новы век для вечнага каляндара пачаўся ў 2015 годзе. Тады музей наведалі калегі з Цэнтра польскай бібліяграфіі ў Кракаве. Каляндар так зацікавіў спецыялістаў, што яны прапанавалі зрабіць яго рэпрынтнае перавыданне.

Гэтым разам было выдадзена літаральна некалькі асобнікаў - толькі для зацікаўленых музейных спецыялістаў.

Сёння друкаваныя вечныя календары даўно страцілі папулярнасць. Найперш таму, што кардон, з якога іх рабілі, у адрозненні ад самой ідэі, быў не вечным, і выпрабавання часам не вытрымліваў. З іншага боку — усе «каляндарныя» функцыі зараз паспяхова выконвае камп’ютар.


Чытайце іншыя матэрыялы з цыклу «Скарбы гродзенскіх замкаў»


Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024