Горад

У Гродне бацькі змагаюцца супраць русіфікацыі польскай школы. Дыялог пра мову выкладання ідзе на трэці круг

Сустрэча бацькоў, чые дзеці вучацца ў школе № 36 з польскай мовай навучання, з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі адбылася 6 сакавіка. Нагодай стаў новы праект Кодэкса аб адукацыі, змены ў якім тычацца, у прыватнасці, мовы выкладання. Бацькі баяцца, што праз гэта польская мова і традыцыі будуць канчаткова выцеснены са школы, чыноўнікі апелююць да лепшых умоваў сацыялізацыі вучняў і неабходнасці здаваць экзамены на дзяржаўнай мове. Журналістаў на сустрэчу не пусцілі.

Моўнае пытанне ў польскай школе падымаецца не першы раз. У 2014 годзе яно паўстала таксама ў сувязі з меркаванымі зменамі ў Кодэксе аб адукацыі, у 2012 — калі ў школе прапанавалі ствараць рускамоўныя класы. Зараз сустрэча стала рэакцыяй уладаў на ліст супраць змен у заканадаўстве, які падпісалі 380 бацькоў.

На сустрэчу прыехала намесніца начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова. Яна распавяла аб прапанаваных дапаўненнях у Кодэкс, што прадугледжваюць абавязковае выкладанне на адной з дзяржаўных моваў гісторыі і геаграфіі Беларусі, грамадазнаўства і некаторых іншых прадметаў. Пералік іх можа быць пашыраны па жаданню бацькоў. Абноўлены кодэкс таксама прадугледжвае правядзенне на адной з дзяржаўных моваў выпускных экзаменаў. Тут складанасці ў вучняў могуць узнікнуць, напрыклад, з матэматыкай — зараз яе, як і астатнія дакладныя навукі, вывучаюць па-польску.

Паводле прадстаўнічкі міністэрства, выкладанне некаторых прадметаў па-руску ці па-беларуску палепшыць умовы сацыялізацыі дзяцей у грамадстве, дазволіць ім больш паспяхова здаваць экзамены і працягваць навучанне не толькі ў Польшчы.

Бацькі апелююць да таго, што магчымасць вучыцца на дзяржаўных мовах прапануецца дзясяткамі школ горада, а для тых, хто выбраў польскамоўнае навучанне, знікне адзіная магчымасць навучання на роднай мове. Што да ведаў абедзьвюх дзяржаўных моваў, то дзеці валодаюць імі свабодна — паляпшаць няма чаго.

Таксама бацькі ўзгадвалі пра польска-беларускую дамоўленасць, паводле якой гэта школа, пабудаваная за польскія грошы, павінна выкарыстаўвацца толькі для навучання на польскай мове.

Дырэктарка школы № 36 і чыноўнікі ад адукацыі рэзка адмовіліся ад каментароў. «Гэта наша ўнутранае пытанне», — сказалі яны журналістцы Hrodna.life ды загадалі пакінуць школу.

Бацькі ў лютым і сакавіку напісалі лісты з просьбай аб дапамозе да Маршалка Сенату Польшчы, Міністра замежных спраў, кіраўніка сеймавай камісіі па справах палякаў за межамі і да амбасадара ды консула Польшчы ў Мінску і Гродне. Аднак дагэтуль ніхто не адказаў на зварот бацькоў.


Змены ў кодэкса закрануць на Гродзеншчыне яшчэ тры школы нацыянальных дыяспар — польскую школу ў Ваўкавыску і дзве ў Астравецкім і Воранаўскім раёнах, дзе навучанне вядзецца па-літоўску.

Праект Кодэкса аб адукацыі быў апублікаваны ў лютым 2017 года і зараз праходзіць працэдуру грамадскага абмеркавання. Ёе мае быць вынесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў да ліпеня.

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024