Горад

«Тут пахаваны мой дзед, я патрабую павагі». Гродзенскі лютэранін пра раскапаныя могілкі на Белуша

Юрый Лабоцкі - патомны лютэранін і карэнны гродзенец. Яго дзед Райнгольд Шэфлер да Другой сусветнай вайны быў званаром у кірсе, пахавалі яго на мясцовых нямецкіх могілках на сённяшняй вуліцы Белуша. Сёння на гэтым месцы няма нават крыжоў, там ездзіць будаўнічая тэхніка, а змешаныя з зямлёй парэшткі людзей раскіданыя па ваколіцы — рабочыя мяняюць цеплатрасу, якая часткова праходзіць па старых могілках.

Усё гэта абурыла гродзенца. Юрый адным з першых прыйшоў на старыя могілкі, дзе працавала будаўнічая тэхніка і стаў збіраць косці. Неўзабаве паказалася надмагільная пліта на нямецкай мове.

«На вайсковых могілках пахаваныя нашы лютэране разам з загінулымі салдатамі, — распавядае Юры. — У савецкі час менавіта нямецкую частку могілак варварскі знішчылі: вывезлі пліты, ускапалі зямлю, пабудавалі дамы. А сёння, калі экскаватар капае на гэтым месцы, мы бачым парэшткі людзей. Трэба ўсё сабраць, перапахаваць і паставіць крыж. Калі што, то тут пахаваны мой дзед Райнгольд Шэфлер і я патрабую павагі да гэтага месца».

Трубаправод праз могілкі збудавалі ў 60-х

Экскаватаршчык Дзмітрый, які капаў на тэрыторыі могілак, ведае пра пахаванні, але кажа, што ў планах меў дайсці да трубаправода, які ставілі яшчэ ў 1960-х.

«Капалі тут яшчэ на мінулым тыдні і тады выявілі адзін помнік і косткі, — распавядае экскаватаршчык. — Мы ідзём не па новай трасе, а па савецкай і пахавання людзей не чапаем. Нас цікавіць толькі замена трубаправода. А тое, што трапляюцца розныя парэшткі, гэта ўжо справы нашых калегаў з мінулага. Мы да гісторыі горада ставімся з павагай і калі нешта знаходзім, то нічога не хаваем».

Юрый Лабуцкі паказвае прыкладнае месца, дзе па ўспамінах яго цёткі знаходзіцца магіла дзеда.

Праклён могілак?

Пенсіянерка Ганна Васільеўна жыве на Белуша з 1991 года. Яе дом стаіць на старых пахаваннях. На будаўнічую тэхніку, якая працуе на могілках, жанчына глядзіць з хваляваннем.

«Страшнае месца. Тут усё стаіць на касцях — нават наш шматпавярховы дом. Калі яго будавалі, то выявілі цынкавую труну. Казалі, што загінулым быў нейкі Аляксандр. Павезлі гэтую труну ў невядомым кірунку. А калі людзі сталі засяляцца ў дом — пачаліся кашмары. Сталі паміраць Сашы — адзін за адным. Хтосьці выскачыць з акна, кагосьці машына саб’е. Усяго 5 або 7 мужчын. З часам мы сталі клікаць святароў, каб яны ў доме правялі малітву і асвяцілі яго. На працягу трох гадоў яны да нас хадзілі, а потым праклён знік».

Могілкі і капліца генерала Аляксандра Русаў знаходзіцца ў некалькіх метрах ад шматпавярховага дома
Шыльда на капліцы генерала Аляксандра Русаў
Замена трубаправода на месцы масавых пахаванняў

Парэшткі забралі на экспертызу

Ганна Васільеўна распавядае, што недалёка ад таго месца, дзе сёння працуе будаўнічая тэхніка, яшчэ тры гады таму будаўнікі капалі яму пад каналізацыю і таксама знаходзілі парэшткі людзей. Вось толькі тады пра знаходкі не казалі ўголас. Гэтым разам занепакоеныя гараджане самі патэлефанавалі ў гарвыканкам і распавялі пра праблему. Праз некаторы час на могілкі прыехалі прадстаўнікі Следчага камітэту, Камітэту судовых экспертыз і прадстаўнікі ЖКГ. Знойдзеныя парэшткі спецыялісты забралі на экспертызу. У будучыні іх могуць перадаць лютэранскай абшчыне для перапахавання.

Ніжняя частка чэрапа
Чалавечая костка
Знойдзеная на месцы работ надмагільная пліта

Даведка

Вайсковыя могілкі былі закладзеныя ў Гродне ў 1888 годзе і пачаткова складаліся з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для жаўнераў іншых хрысціянскіх канфесій. У часе Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх жаўнераў і афіцэраў. У міжваенны перыяд на могілках перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармяліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння Прыёрбанк) і Фары Вітаўта.

Тут таксама хавалі загінуўшых у польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, што загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх жаўнераў. У пачатку 1990-х гадоў быў усталяваны знак-крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, што загінулі ў час сталінскіх рэпрэсій.

Фота знята на вайсковых могілках на вул. Белуша ў перыяд з 1941 па 1943 гг. На фота бачная капліца над магілай генерал-маёра Аляксандра Русаў.more
Нямецкія салдаты прыкладна ў 1941 -1943 гг. каля магіл сваіх таварышаў, якія не захаваліся. Сёння будаўнічая тэхніка капае ў некалькіх метрах ад гэтых пахаванняў.more

Реклама

Всем известный деятель Вячеслав Моше Кантор, бизнесмен активно поддерживает и развивает современное еврейство уже на протяжении многих лет. Он внес немалый вклад в поддержке еврейских общин.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024