Людзі і справы

Ці патрэбны гораду актывісты і наколькі яны аптымісты, разважалі на тэлешоў сябры Hrodna.life

Нагодай абмеркаваць тэму гарадскога актывізму ў праграме «Вокны горада» стаў удзел гродзенкі Лены Майсюк у шоў «Горад», якое дапамагае гарадскім актывістам вырашаць праблемы горада.

Навошта людзі спрабуюць рабіць штосці ва ўласны вольны час, ці заменяць гарадскія актывісты чыноўнікаў з адміністрацыі, чаму пляцоўкі для сабак патрэбны ў горадзе найперш людзям і яшчэ шмат пытанняў пра гродзенскія праблемы абмеркавалі вядучыя Ганна Руда і Яраслаў Чычын з гарадскімі актывістамі: Ленай Майсюк з «Зялёнага дазору», журналісткай Hrodna.life Ірынай Новік і ўдзельніцай многіх гарадскіх мерапрыемстваў Віялетай Пасвісцелік, якая прыйла на перадачу з сабакам Ізяй. Праграма ішла ў прамым эфіры 3 мая.

Удзельніцы перадачы «Вокны горада», прысвечанай гарадскім актывістам. Злева направа: Віялета Пасвісцелік з сабакам Ізяй, Ірына Новік, Лена Майсюк
Стварэнне пляцоўкі для выгула — не адзіная ініцыятыва гарадскіх актывістаў, каторай мы дапамагаем ажыццявіцца. Разам з гісторыкам Сашам Перагудавым мы паднялі пытанне аб неабходнасці ў цэнтры шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц, а з актывістамі «Зялёнага дазора» дамагліся належнага догляду дрэваў, пашкоджаных пры будаўнічых работах каля Гараднічанкі і зрабілі яшчэ шмат добрых справаў. Увогуле — гарадскія актывісты і валанцёры — пастаянныя героі на старонках Hrodna.life.

[irp posts="19 522″ name=""Памперсы — класна, толькі чалавечых зносін імі не заменіш". Валанцёрка Ірэна Лабачэўская знаёміць выхаванцаў дзіцячага дома з прафесіяй цырульніка"]

[irp posts="16 161″ name="Для дзяцей, для душы і таму што хочацца! Валанцёры расказалі, чаму дапамагаюць дзіцячаму хоспісу"]

[irp posts="13 990″ name="Сабакі, якія ратуюць людзей. Як працуе ў Гродне валанцёрскі кіналагічны атрад"]

[irp posts="12 091″ name="Ад дзятла да шарпея. Як жыве валанцёрка, праз рукі якой прайшлі тысячы жывёл"]

Нашым меркаваннем, менавіта такія людзі і ствараюць аблічча горада, робяць яго утульным, жывым, сяброўскім і па-сапраўднаму еўрапейскім.

youtu.be/L3aowiLJXcs

Што да пляцоўкі для выгула сабак, то яны патрэбны не толькі ўладальнікам жывёлаў. Агароджаныя пляцоўкі - гэта бяспека для раварыстаў, пешаходаў і асабліва дзяцей на вуліцы. Калі людзі з сабакамі і без сабак перастануць апасацца адзін аднаго, то жыццё для ўсіх жыхароў горада зробіцца больш прыемным. Усе ахвотныя паўдзельнічаць у стварэнні пляцовак могуць далучыцца да суполкі праекта ў сацыяльных сетках і ахвяраваць сродкі на абсталяванне пляцоўкі праз Тalaka.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024