«Рукастыя і галавастыя». У Гродне выкладчык каледжа сабраў з навучэнцамі трыцыкл

Амаль паўгода выкладчык Гродзенскага электратэхнічнага каледжа Сямён Самойла і навучэнцы збіралі ўласны трыцыкл. Яны хочуць яго зарэгістраваць і выкарыстоўваць на фестывалях і байкзлётах. Як ствараўся трыцыкл каманда распавяла Hrodna.life.

Ідэю прапанаваў Сямён Самойла. Яшчэ некалькі гадоў таму ён задумаў гэты праект: ствараў чарцяжы, шукаў матэрыял. У 2018 узяўся за рэалізацыю. Распавёў пра гэта сваім вучням: шэсць маладых хлопцаў зацікавіліся і сталі дапамагаць.«Трыцыкл гэта заслуга ўсёй каманды, якая ходзіць на гурток тэхнічнай творчасці „Алімп“. Я кожны год набіраю туды хлопцаў, яны ў мяне рукастыя і галавастыя, — распавядае Сямён Самойла. — У мінулыя гады займаліся матацыкламі, а пасля мне прыйшла ідэя стварыць трыцыкл. Праект складаны, але цікавы. Для пачатку знайшлі сілавы агрэгат ад „Запарожца“, далей задні мост ад „Форда“. Потым пачалі ўсё кампанаваць. Самым складаным было зрабіць відэлец і састыкаваць задні мост з сілавым агрэгатам ад розных аўтамабіляў».

Як зарэгістраваць трыцыкл

«У будучыні гэты апарат спакойна можа ездзіць па гарадскіх дарогах. Для гэта там усё ёсць, — кажа Самойла. — Зараз рыхтуем дакументацыю ў аб’яднаны інстытут машынабудавання. Спецыялісты павінны зрабіць экспертызу, даць заключэнне і прысвоіць VIN-нумар. Пасля гэтага транспартны сродак можна спакойна рэгістраваць у ДАІ».

Трыцыкл на чацвёртай хуткасці можа разагнацца да сапраўды вялікай хуткасці - больш за 100 км/ч.

Нават кабрыялет з «Запарожца»

Для Сямёна Самойла гэта не першы праект стварэння транспартнага сродку. Раней майстар ствараў міні-трактары, збіраў матацыклы і нават рабіў са студэнтамі кабрыялет з «Запарожца».«У мяне ўжо ўзрост не той, каб нешта новае вынаходзіць. За гады працы са студэнтамі шмат чаго цікавага стварылі. У будучыні, калі хлопцы захочуць штосьці зрабіць сваё, то я ім з задавальненнем падкажу і дапамагу. Маладым хлопцам ствараць нешта новае заўсёды цікава. На такіх занятках яны вучацца і думаюць. У жыцці такі бясцэнны вопыт ім дакладна спатрэбіцца», — сказаў Сямён Самойла.

Навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа імя Шчаснага з трыцыклам, які рабілі разам са сваім выкладчыкам Сямёнам Самойла.
Дамагчыся ідэальнага выніку — каб трыцыкл усё-ткі паехаў - было няпроста.

«Мы вырашалі тэхнічныя пытанні, апрацоўвалі усё і паляпшалі. Можна сказаць, мадэрнізавалі тое, што ўжо было, — распавядае навучэнец каледжа Андрэй Цярэшка. — У горадзе спакойна можна ездзіць на такім трыцыкле, ён зроблены пад рэтра-стыль. Але, думаю, ён лепш за ўсё падыходзіў бы пад байкзлёты, фестывалі ці нават вяселлі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024