Людзі і справы

Тэатр і танцы навучылі быць такімі як ёсць: «Рампа-па» і «Свабодная студыя» паказалі вынікі года на справаздачным канцэрце

Кожны «дзіцёныш» мае права быць такім, як ёсць, і яго права — быць шчаслівым незалежыць ад асабістых якасцяў. Якімі рознымі могуць быць дзеці, пабачылі гледачы справаздачнага канцэрта «Рампа-па» і «Свабоднай студыі», які прайшоў 29 мая ў тэатры лялек. Гэтай імпрэзай закончыўся навучальны год юных танцораў і тэатралаў. Для ахвотных працягваць заняткі на канікулах падрыхтавана праграма летняй школы.

Тое, што кожнае дзіця мае права быць сабой, пытанняў не выклікае. Аднак дарослыя часта забываюца, што для дзіцяці «быць сабой» часта вельмі складаная задача. Адны саромеюцца і з іх слова не выцягнеш, каб даведацца, што яны сабе хочуць і думаюць. Іншыя — наадварот, выказваюць свае пачуцці так, што быць з імі бывае балюча і нават небяспечна.

Зразумела, што трэба вучыць дзяцей выражаць сябе, камунікаваць са светам і людзьмі вакол. Паводле Аляксандры Літвінёнак і Таццяны Еўтух, што працуюць з дзецьмі ў тэатральнай студыі «Рампа-па» найлепш гэта рабіць праз гульню. А тэатр — якраз тое, што можа аб’яднаць дзіцячыя гульні і акторскую ігру.

«Калі я была дзіцём, то вельмі саромелася. У школе нават баялася падымаць руку на ўроках. А выходзіць да дошкі адказваць перад усім класам было проста невыносна. Пры гэтым я вучыла ўрокі і добра ведала матэрыял, а складвалася ўражанне, што гэта не так», — расказвае Аляксандра Літвінёнак.

Таму на занятках студыі «Рампа-па» дзяцей вучылі як гэта — «быць сабой». Напрыклад, увесну праводзілі конкурс фотаздымкаў, дзе трэба было яскрава выказаць увесь даступны спектр сваіх эмоцый.

А вось канцэрт, што прайшоў у тэатры лялек, стаў для многіх першым выхадам на сцэну. «Мы працавала першы год і задачы рыхтаваць шмат паказаў не было. Дзеці вучыліся, спрабавалі сябе, напрацоўвалі досвед свабоды. Наступным годам ужо плануем больш выступаць на розных пляцоўках горада», — расказала Таццяна Еўтух.

Тое, што навучальны год скончыўся, для творчых людзей (і дзяцей у тым ліку) зусім не нагода развітвацца з сябрамі і цікавымі заняткамі. На час летніх канікул «Свабодная студыя» арганізуе «Школу мюзікла». Сюды запрашаюць усіх ахвотных і разам з навучаннем абяцаюць арганізаваць і выступы юных артыстаў.


Таксама пазнаёміцца з «Рампа-па» і «Свабоднай студыяй» можна будзе на арт-пікніку «Летающие дети», які пройдзе на пікнік-базе «Велес» 4 чэрвеня. Чытай больш і глядзі праграму арт-пікніка!


Падзяліцца

Апошнія запісы

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024