Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Дазволіць сабе шчаслівае дзяцінства ніколі не позна: упэўніцеся самі на арт-пікніку «Летающие дети»

“Летающих детей” збярэ на сваіх прасторах 4 чэрвеня пікнік-база Велес. «Лятаючымі» могуць стаць не толькі ўласна дзеці, што яшчэ не паспелі стаць дарослымі, але і дарослыя, што могуць заставацца дзецьмі. На сямі пляцоўках Велеса будуць працаваць амаль 50 (!) арганізатараў мерапрыемстваў. Застаецца толькі выбіраць паміж гульнямі, майстар-класамі, чытаннем, выставамі, хэндмэйдам, кансультацыямі і дэгустацыямі.

Арт-пікнік – добрая нагода пазнаёміцца нарэшце з індзейцамі, чые вігвамы загадкава ўзвышаюцца на ўскрайку леса. Важак чырвонаскурых, напэўна, раскажа дзецям пра таямніцы прыроды і цэлага сусвету.

“Летающим детям” напэўна будзе цікава даведацца і пра іншых дзяцей, што умеюць лётаць. Таму на пікніку прадугледзелі магчымасць пагартаць цікавыя кніжкі.

Яшчэ на пікніку падвядуць вынікі конкурса малюнкаў, на каторых таксама можна пабачыць дзяцей у палёце.

Сустрэць на паляне ў Велесе можна самых дзіўных і чароўных істот. Напрыклад – мяккіх зайчанят з воўны. Іншыя цацкі – саламяных птушачак ці палатняных анёлаў — можна будзе зрабіць і самастойна.

Таксама арганізатары абяцаюць, што на пікніку ніхто не застанецца галоцным, нават калі забыўся ўзяць з сабой смакоткі з дому. На пікніку можна будзе падсілкавацца індейскімі ляпёшкамі з кляновым сіропам, бурыта, піражкамі, марозівам і напоямі.

Больш падрабязна пазнаёміцца з  амаль паўсотняй забаваў, што падрыхтавалі арганізатары для гасцей арт-пікніка можна на старонцы падзеі Вконтакте.

Каб лепш спланаваць свой час і не прапусціць цікавых імпрэзаў, варта заранёў пазнаёміцца з праграмай свята і выбраць пляцоўку.

Вызначыцца, дзе больш камфортна будзе дзецям рознага ўзросту, дапаможа падказка ад арганізатараў.

Кажуць, што тыя, хто пабываў на арт-пікніку ў Велесе аднойчы, абавязкова вяртаюцца сюда ізноў, каб разам з іншымі знаёмымі і незнаёмымі людзьмі адчуць шчасце, што гэты свет – выдатны.

Пачытаць, як прайшоў леташні арт-пікнік, можна тут.

Чытайце яшчэ:  "У нас усюды рамкі, а з іх трэба ўвесь час выходзіць". Як творчы праект «АнТрисоль» развівае дзяцей і іх бацькоў

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments