Тату ў мастацтве і рок праз класіку. У Гродне татуіроўшчыкі і музыкі прадставілі супольны арт-праект

«Сёння гэта модна, папулярна і цікава», — казалі арганізатары пра выставу «Тату ў свеце мастацтва». Яе адкрылі 20 траўня ў Гродне. Больш за 100 работ для праекта далі 26 майстроў з Ліды, Магілёва і Гродна. Акрамя эскізаў татуіровак тут ёсць скульптура, жывапіс, арт-аб'екты і фота. Выстава будзе працаваць толькі чатыры дні - да 23 мая. Квіток каштуе 5 рублёў.

Чытайце таксама: Любимые картины носит на себе. Инга Болотова о татуировках, за которые мог взяться не каждый мастер

Працы згубіліся па дарозе, але ўсе адно з’явіліся на выставе

Адзін з аўтараў выставы — 26-гадовы Арцём Нямцоў з Магілёва. Ён займаецца татуіроўкай толькі год. Паводле адукацыі - прафесійны мастак.

Свае працы на выставу ён адправіў загадзя «Еўрапоштай». Але яны згубіліся і да адрасата не дайшлі. Арцёму прыйшлося зноўку рыхтаваць свае эскізы, каб яны ўсё ж патрапілі на выставу. Ён распавёў пра сваю праблему ў сацсетках — і з ім звязаліся прадстаўнікі з аддзялення пошты ў Мінску. У выніку працы знайшліся і цяпер у Арцёма ёсць два наборы эскізаў. На адкрыцці ён паабяцаў частку «дубляў» падарыць або разыграць сярод сваіх падпісантаў у Instagram.

Удзельнікі выставы вітаюць гасцей. Тут Арцём Сямёнаў, Паліна Сіцько, Вольга Жук, Леанід Заведенко, Надзея Краўцэвіч, Максім Яцко, Надзея Арлова, Арцём Нямцоў, Канстанцін Борын, Інга Болатава, Юрый Азука, Андрэй Канцавы, Надзея Бельская

Чытайце таксама: Тату-мастер из Гродно помогла восстановить барельефы и панно в костеле

«У татуіроўцы ёсць большы размах для творчасці»

Паліне Сіцько 24 гады, татуіроўкай яна займаецца больш за тры гады. Працуе ў стылі рэалізму ў чорна-белым колеры.

Паводле адукацыі Паліна — графічная дызайнерка і выкладчыца малявання. Некаторы час працавала дызайнеркай у фотацэнтры, але магчымасці займацца творчасцю там было нашмат менш. Таму вырашыла змяніць род дзейнасці і сысці ў тату.

Паліна Сіцько і яе працы

«Напрыклад, чалавек прыходзіць са сваёй ідэяй і я дапамагаю яму яе рэалізоўваць. Хтосьці робіць татуіроўку як ўпрыгажэнні цела, а хтосьці ўкладвае свой сэнс. Заўсёды па-рознаму».

Чытайце таксама: Бежать, сводить или набить еще одну. Владельцы БЧБ-татуировок, — о возможном признании такой символики экстремистской

«Шмат выдатных і ўнікальных працаў, нешта адно вылучыць складана».

Андрэй Канцавы прыехаў з Ліды. З ім прыбыла невялікая група падтрымкі - блізкія, сябры і мадэлі з яго працамі. Андрэю 39 гадоў, займаецца тату ён з 2002 года.

«Спачатку з’явіўся цікавасць да татуіроўцы як такой. Потым падвышаў ўзровень, кваліфікацыю. Назапашваў майстэрства і навыкі».

Андрэй Канцавы вучыўся ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы на факультэце мастацтваў. Цяпер ён працуе ў розных тэхніках і стылях. На выставе прадстаўлены яго жывапісныя працы, выкананыя алеем.

«Шпацыр у XVIII стагоддзі і рок праз класіку»

Выстава адкрылася як частка праекта «Па-за часам» у рамках гродзенскай «Ночы музеяў». Пасля выставы госці разам з экскурсаводам Міхаілам Нарынкевічам прайшлі праз парк Жылібера да канцэртнай залы. Па шляху даведаліся больш пра Гродна 1780-х гадоў, вуліцы, будынкі і дзеячаў таго часу.

Экскурсія мусіла была быць тэатралізаванай, але літаральна за дзень да падзеі афішу падкарэктавалі і актораў з яе прыбралі.

Чытайце таксама: Гродзенская брукаванка: 5 вуліц, па каторых можна прагуляцца, як 100 гадоў таму

У канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры ўсіх чакаў канцэрт гурта «ASTORIO PLUS». Сваю праграму яны пачалі фразай «Праз боль я бачу прыгажосць» з песні «Believer» гурта Imagine Dragons. Гэтую кампазіцыю, а таксама хіты Metallica, Queen і іншых гуртоў у аўтарскіх аранжыроўках выканалі скрыпкі Надзея і Сяргей Бельцовы, віяланчэль Наталля Грудзіна, Аляксей Цімонін раяль і кахон Іван Гайдук.

Вакалістка гурта Алена Крывіцкая суправаджала амаль кожны выступ анонсам пра кампазіцыю або выканаўцу. Праводзілі гурт пляскаючы стоячы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024