Ад гашышу да варанаў. Якімі былі 10 самых гучных канфіскацый на гродзенскай мытні

Гродзенскай рэгіянальнай мытні - 75 гадоў. У дзень нараджэння службы мытнікі расказалі пра дзясятку самых гучных канфіскацыяў за апошнія пяць гадоў. Толькі за гэты час праз мяжу няўдала спрабавалі завезці каля паўтонны наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, правезці больш за 400 адзінак зброі і 300 транспартных сродкаў, каля 40 разоў спрабавалі перавозіць культурныя каштоўнасці.

Найбольшую каштоўнасць маюць старадаўнія манеты і банкноты часоў Рымскай імперыі і Візантыі. Сярод незаконнага грузу былі арабскія дырхемы XIII стагоддзя, кішэнны французскі гадзіннік канца XIX стагоддзя, еўрапейскі кашалёк, мексіканскі медальён і памятныя медалі пачатку XIX стагоддзя.

Агнястрэльны пісталет апошняй чвэрці XVIII стагоддзя і партыя антыкварыяту

Двухствольны дульназарадны пісталет з крэмневым замком калібра 14,5 мм, які з’яўляецца агнястрэльнай зброяй, незаконна везлі праз пункт пропуску «Брузгі». Выраблены ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў Галандыі ці Паўночнай Германіі, пісталет прызнаны культурнай каштоўнасцю.

Працы па мастацтве і жывапісу пачатку XX стагоддзя

Сем кніг па мастацтве і жывапісу пачатку XX стагоддзя везлі праз пункт пропуску «Каменны Лог». Аўтар трохтомніка «Гісторыя мастацтва ўсіх часоў і народаў» — нямецкі мастацтвазнаўца Карл Верман, чатыры тамы «Гісторыі жывапісу ўсіх часоў і народаў» належаць пяру рускага мастака і гісторыка Аляксандра Бенуа.

Працы па мастацтве і жывапісу выдадзеныя ў Санкт-Пецярбургу ў 1903, 1913−1916 гг. і ўяўляюць культурную каштоўнасць. Агульны кошт рарытэтаў - парадку сямі тысяч даляраў ЗША.

Стогадовая абраз

Пазалочаны абраз у ківоце спрабавалі вывезці праз пункт пропуску «Бераставіца». Выраблены абраз «Маці Божая» ў к. XIX — н. XX стст. і з’яўляецца культурнай каштоўнасцю.

9 кг алмазаў пад выглядам жвіру для акварыума

Больш за 9 кг алмазаў пад выглядам жвіру для акварыума перамяшчаў кіроўца праз пункт пропуску «Бераставіца». Кіроўца сцвярджаў, што крышталічныя камяні розных формаў, памераў і колеру з’яўляюцца жвірам для акварыума — насамрэч крышталі выявіліся несартаванымі дыяментамі.

Двух варанаў з пасажырскага цягніка перадалі ў Гродзенскі заапарк

Дзве дарослыя асобіны варанаў былі выяўленыя ў неналежных умовах у кацельні вагона з боку працоўнага тамбура ў пасажырскім цягніку «Масква-Калінінград», які рухаўся праз пункт пропуску «Гудагай». Цеплалюбныя жывёлы перамяшчаліся ў кантэйнеры, у сумцы, і былі ў стане анабіёзу.

Кроссоверы сегмента «люкс» з росшуку Інтэрпола агульным коштам больш за 260 тыс. рублёў і японскія пазадарожнікі ў тайніку, зробленым з аўтамабільных запчастак б / у

Аўтамабілі BMW X5 2018 г. в. і Land Rover Sport 2014 года. Ідэнтыфікацыйныя нумары былі перайначаны шляхам нанясення другасных нумароў. Высветлілася, што аўто лічацца ў вышуку па базе дадзеных Інтэрпола.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024