Ігар Лазавік (справа) і яго абаронца ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Фота: Hrodna.life
Абвінавачаны ў гвалце над АМАП Ігар Лазавік не з’явіўся на пасяджэнне 10 сакавіка ў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Яго абвясцілі ў вышук. Ігар — сябар збітага АМАПам таксіста Аляксея Лапы, які пакінуў краіну. Лазавік быў пасажырам таксі, яго таксама збілі пры затрыманні.
Ігар Лазавік выехаў у Літву, сказаў на пасяджэнні адвакат гродзенца. Пракурор Ігар Смольскі заявіў, што абвінавачваны хаваецца ад следства, і папрасіў аб’явіць яго ў вышук і змяніць меру стрымання на ўзяцце пад варту.
Суддзя Віталь Лабоцкі пастанавіў абвясціць абвінавачанага ў вышук і прыпыніць справу.
Паводле версіі дзяржабвінавачання, Ігар Лазавік з 23.11 да 23.20 11 жніўня 2020 года «не падпарадкаваўся патрабаванням сілавікоў аб разблакоўцы дзвярэй, усведамляючы, што побач знаходзіцца супрацоўнікі УУС». А затым пры спробе «законнага вымання з аўтамабіля наўмысна нанёс рукамі і нагамі не менш за шэсць удараў у вобласць корпуса цела, рук і ног» супрацоўніка АМАП Дзмітрыя Рахунка.
Так ён прычыніў «менш цяжкія цялесныя пашкоджанні» — закрыты пералом сінякоў ногцевай фалангі чацвёртага пальца левай кісці, удары і ранкі.
Лазавік з абвінавачваннем не пагадзіўся.
Чытайце таксама:
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…