Спадчына

Смачная гісторыя: як усходнія слодычы з Гродна перамагалі на выставах у Францыі

Пару гадоў таму на адным з польскіх аўкцыёнаў з’явіўся «прайс-ліст» гродзенскай «Фабрыкі македонскай халвы і ўсходніх слодычаў Мікалая Васілевіча». «Фабрыка» існавала на цяперашняй Савецкай вуліцы ў 1930−1939 гг. і была вельмі папулярнай у горадзе ўстановай, да якой цяпер можа прыраўняцца хіба кандытарская вытворчасць крамы «Лімож» з яе знакамітай «Раскошай» і пончыкамі.

Залаты медаль у Францыі

Прадпрымальнік Мікалай Васілевіч валодаў «фабрыкай» (тады яна была проста цукерняй «Орыент») пачынаючы з 1930 г. 16 сакавіка 1930 г. газета «Przegląd Kresowy» размясціла інфармацыю:

«На сусветнай выставе ў Ніццы, якая прайшла ў лютым, гродзенская цукерня „Орыент“ Мікалая Васілевіча па вул. Дамініканскай, 28 была адзначана сярод усіх цукерняў і атрымала самую высокую ўзнагароду — залаты медаль.

Гэтая ўзнагарода засведчыла дасканаласць вырабаў цукерні пана Васілевіча ў такой сферы кандытарскага мастацтва, як усходнія слодычы. Яны вырабляюцца тут з арэхаў, мёду, чыстага цукру, шакаладу, какавы і тлушчаў самай высокай якасці. Аб смакавых якасцях гэтых ласункаў кожны можа пераканацца асабіста. Фірму „Орыент“ віншуем з залатым медалём».

У дадатак да бузы ў цукерні можна было з’есці кавалачак халвы або замовіць таксама кубачак кавы, зроблены на кавамашыне «Pol-Express».

Македонская буза прыехала з Беластока

Самым брэндавым напоем цукерні «Орыент» была буза. Лічыцца, што «буза» (і слова, і сам напой) — вынаходніцтва цюркскіх народаў. Гэта асаблівы від квасу з рознай (аўсянай, ячменнай, пшоннай, грэчневай, кукурузнай) мукі, які вельмі распаўсюджаны ў Турцыі, Башкірыі, Татарстане, а таксама ў славянскіх народаў на Балканах.

Летам 1927 г. македонец Біса Пейкаў, які меў бузярню ў Беластоку пры Рынку Касцюшкі, 26, адкрыў бузярню і ў Гродне. Знаходзілася яна па адрасе Дамініканская, 28 (былы гатэль «Беласток» на рагу вуліц Савецкай і Віленскай). Б. Пейкаў заахвочваў гродзенцаў рэкламным слоганам «Спяшайцеся пераканацца». Менавіта гэтую ўстанову каля 1930 г. і выкупіў Мікалай Васілевіч.


На фота — гродзенкі на фона цукерні «Орыент», другая палова 1930-х, а таксама меню цукерні.


Акцэнт не на цукар, а на садавіну

Спіс «смакоццяў» вытворчасці Васілевіча вельмі цікавы. Некаторыя прадукты сёння добра вядомыя, хаця і ў крамным, масавай вытворчасці варыянце. Гэта нуга, халва і рахат-лукум. Халва займае цэлую старонку «прайс-ліста». Яна была арэхавая, ванільная, шакаладная светлая і шакаладная арабская, ромавая, «мікада» а таксама з апельсінавай скуркай. Прадавалі халву пачкамі па 1, 2 і 5 кілаграмаў, але яе, як і іншыя прысмакі, падавалі на развес у бузярні «Орыент».

Рахат-лукум быў з арэхамі, лімонны, апельсінавы, ружовы, а нуга французская, фруктовая і шакаладная. Цікава было б даведацца рэцэпт гэтых прысмакаў.

Сэзамкі
Гродзенцы таксама любілі «сэзамкі» (кунжутны грыльяж), арэхавы грыльяж і яблычную пасцілу. Важна, што ў слодычах акцэнт рабіўся не як цяпер, на крэм і цукар, а найперш на садавіну і фрукты.

Экзотыка, якой сёння ў Гродне не знойдзеш

Некалькі слодычаў, прадукаваных на фабрыцы Васілевіча, досыць экзатычныя і ў Гродне такіх сёння не купіш. Напрыклад гэта «чучхела» — чурчхела — папулярны грузінскі прысмак з разнастайных арэхаў, замочаных у загушчаным мукой вінаградным соку.

Сёння гродзенцы возяць чурчхелу самалётамі з Грузіі. На фота — гандаль недзе ў Грузіі. Фота: Аляксей Філіпаў, РИА Новости
Другі экзатычны слодыч — азіяцкая карыёка. Яе праадвалі па 2 злотых 50 грошай за кілаграм. Карыёка — гэта шарыкі з рысавай мукі і какосавай стружкі, засмажаныя да хрумсту ў цукарнай глазуры. Не ведаю, ці выкарыстоўвалі менавіта рысавую муку, але какос таксама можна было купіць у Васілевіча.
Карыёка
Некаторыя прысмакі дзіўныя для гродзенцаў як на цяпершні дзень. Гэта, напрыклад цытрынкі (зацукраныя пласцінкі лімона), а таксама апельсінавая скурка — моцна зацукраная і пасечаная на дробныя кавалачкі.
Зацукраная апельсінавая скурка
Частка смакоццяў рабіліся з мукі. Напрыклад, тое былі традыцыйныя для нашых земляў макоўкі, экзатычны султанскі (турэцкі) хлеб і цікавы югаслаўскі торцік з яблачнай начынкай.
Макоўкі

Працягнуць традыцыі

Як выглядалі «шакаладныя пальчыкі», «ракушкі» (мушэлькі) або таямнічыя мазьлянкі мы нават не скажам. Таксама як і не ведаем рэцэпты згаданых торцікаў і пірагоў. Але факт, што бузярня «Орыент» і фабрыка халвы, якія належалі Мікалаю Васілевічу, былі самымі «смачнымі» прадпрыемствамі Гродна. Было б вельмі добра дачакацца калі ў сучасным Гродне з’явіцца ўстанова харчавання, якая прадоўжыць традыцыі той знакамітай «фабрыкі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024