Спадчына

Святы Губерт замест камуністычнага сімвала: як паспрабавалі замяніць чырвоную зорку на Новым замку і чым гэта скончылася

Гродзенскі Новы замак, хоць і пабудаваны ў XVIII ст. як рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, сёння нясе на сабе адбітак савецкай эпохі. Пасля Другой сусветнай вайны ён быў перабудаваны пад абласны камітэт камуністычнай партыі і ў знешні выгляд будынка была дададзена савецкая сімволіка. Самая заўважная — высокі шпіль з чырвонай зоркай. У 1994 годзе яе паспрабавалі зняць ды замяніць іншым сімвалам, але гэтаму перашкодзілі абласныя чыноўнікі. Пра тыя падзеі ўзгадвае ў сваім Facebook Аляксандр Мілінкевіч, які ў той час быў намеснікам старшыні гарвыканкама.

Гэтая гісторыя вядомая ў горадзе, але ў крыху міфалагізаваным выглядзе, заўважае канал пра гісторыю Hrodna 11:27. Часта расказваюць, што ў двор замка прыгналі вышку, каб зняць зорку ды замяніць на флюгер у выглядзе святога Губерта і яго аленя, але ў апошні момант улады ўсё адмянілі. Папулярная версія, паводле якой флюгер нібыта дагэтуль недзе захоўваецца і чакае свайго часу.

Але насамрэч флюгера не існавала — быў толькі эскіз. Вось што пра гэта піша сам Мілінкевіч, напасрэдны ўдзельнік падзей:

«Ідэя належала гарадзенскім гісторыкам, краязнаўцам, журналістам, мастакам і грамадскім лідарам, яе падтрымаў гарвыканкам і запрапанаваў падрыхтаваць праект вядомаму на Беларусі гродзенскаму мастаку-кавалю Юрасю Мацко.

Эскіз флюгера з выявай аленя і святога Губерта. Фота з фэйсбука Аляксандра Мілінкевіча

Майстар Юрась вельмі захапіўся ганаровай справай, маючай несумненна гістарычнае значэнне. Гэта ж так файна, проста як сімвал эпохі - наш гарадзенскі святы, сімвал гарадскога самакіравання, на адным з нашых каралеўскіх замкаў замяняе сімвал камуністычнай дыктатуры.

Прыгожы эскіз Губерта з ягоным знакамітым аленем быў хутка прадстаўлены грамадскасці, зацверджаны галоўным мастаком Гродна, дырэктарам музея, які месціўся ўжо ў замку замест абкама партыі.

А перад тым, як прыступіць да вырабу рухомай металічнай канструкцыі, Юрась Мацко меўся вывучыць магчымасці яе замацавання. Мы ў гарвыканкаме дамовіліся з аб’яднаннем «Азот», у якога быў магутны кран с самай доўгай у горадзе стралой.

Глядзі таксама: Малады Мілінкевіч, міліцыянт-рыцар і шмат дрэваў. Як выглядаў Гродна ў тэлеперадачы 1993 года

Усё было гатова і тэлескапічную стралу пачалі высоўваць на самую вяршыню шпіля, але на падворак раптам на добрай хуткасці выехалі аблвыканкамаўскія чорныя «Волгі». Высокія абласныя начальнікі, вельмі раззлаваныя на малодшых па рангу, на павышаных танах забаранілі самаўпраўства.

«Бо Новы замак — гэта абласная маёмасць!»

Святы Губерт ужо не мог перамагчы чырвоную зорку. Маладая дэмакратыя — у той час рэальна абранае кіраўніцтва горада — тады саступіла абласным прызначэнцам з вертыкалі першага прэзідэнта.

Але прыгожы Губерт Юрася Мацко ўсё роўна вернецца ў Гародню, бо ў рэшце рэшт дабро перамагае".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024