Людзі і справы

Святлана Скок распавяла, як проста «добрая дзяўчынка» стала Місіс Беларусь

Святлана Скок стала вядомай пасля ўдзелу ў сусветных конкурсах прыгажосці для замужніх жанчын. Разам з тытулам адной з сусветных прыгажунь у жыццё Святланы прыйшла дабрачыннасць. Вясной 2020 яна стала амбасадаркой праекта Hrodna.life у падтрымку дзіцячага хоспіса.

Далучыцца да праекту «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць» можа кожны, купіўшы шопер і маску або футболку з прынтам. Пасля аплаты абавязкова напішыце на info@hrodna.life, які вам патрэбен колер і памер, а таксама як лепш даставіць вам рэчы.

Па словах Святланы, калі яна даведваецца гісторыі людзей, якім патрэбна дапамога, гэта пераварочвае яе «ідэальны свет» навыварат. Для Hrodna.life яна распавяла, як з проста «добрага дзіцяці» стала Місіс Беларусь і ўдзельніцай праекта «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць».


Чытайце таксама: «Мастера увидели, сказали — классно!» Купи шопер, футболку или маску с «супрематическим» принтом и поддержи детский хоспис


Гродна — горад юнацтва

У Гродна Святлана прыехала ў 1996, яшчэ школьніцай. Тата быў ваенным і Гродна стаў новым месцам яго службы.

«Калі я была маленькай, тата прысвячаў мне ўвесь вольны час. Лыжы, канькі, тэніс, фартэпіяна — гэта яго заслугі».

«Мама займалася ўсім, што тычылася духоўнага і інтэлектуальнага развіцця, — распавядае Святлана. — Я заўсёды была прыкладнай вучаніцай у школе і добрым дзіцем дома».

Пасля школы былі музычны каледж і вучоба ва ўніверсітэце. «Усе прадметы даваліся мне з лёгкасцю. Каледж я скончыла з чырвоным дыпломам, а ва ўніверсітэце вучылася бясплатна».

Любімымі прадметамі былі фартэпіяна, дырыжыраванне хорам і класічны вакал. Студэнткай Святлана тры гады спявала ў хоры Фарнага касцёла.

Адзенне — гэта амаль як музыка

«Музыка — маё каханне. Я заўсёды ведала, што хачу стаць музыкам», — кажа Святлана. Каб музыка з’явілася і цешыла людзей, патрэбныя працавітасць, уседлівасць і мэтанакіраванасць, лічыць яна.

«Так, было часам няпроста, але гэта звычайныя жыццёвыя цяжкасці. 18 гадоў майго жыцця аддадзены музыцы. За ўвесь гэты час ні разу не ўзнікала думкі кінуць».

«Цяпер ваджу сваю дачку на заняткі па фартэпіяна. Няма мэты, каб яна стала прафесійным музыкам, але вельмі хачу, каб яна навучылася граць».

Пра працу канцэртмайстрам і піяністам-акампаніятарам Святлана ўспамінае цёпла. «Мяне атачалі творчыя людзі і прыгожая музыка. На шчасце і тое, і іншае працягнулася ў прафесіі, якой я займаюся зараз. Ствараць вопратку — гэта таксама творчасць».

Новая прафесія з’явілася ў яе пасля замужжа. Сямейны бізнес звязаны з вытворчасцю адзення.

«У нейкі момант я зразумела, што мяне гэта таксама прыцягвае. Спачатку я вучылася. Былі анлайн-семінары, міжнародныя выставы і шмат самастойнай працы з інфармацыяй. Сёння я кірую невялікай вытворчасцю адзення і дапамагаю жанчынам +size адчуць сябе прыгожымі. Я займаюся падборам тканін, аксесуараў, мадэляў, арганізую фотаздымкі, вяду сайт, займаюся дакументамі і падтрымліваю сувязь з медыя».

З трэніроўкі заўсёды сыходжу радаснай

Фітнес стаў часткай жыцця Святланы ўжо ў дарослым жыцці. «У школьныя гады я практычна не займалася спортам, а цяпер — з велізарным задавальненнем. Трэнажорная зала — для фігуры, тэніс — для задавальнення. Не важна, як прайшоў мой дзень, які ў мяне настрой, я заўсёды сыходжу з трэніроўкі радаснай».

Яшчэ адзін «спорт», які заўсёды прысутнічае ў жыцці Святланы — гэта абцасы. «Часам гэта пацешна, але я на абцасах практычна заўсёды і ўсюды. Гэта можа быць шматгадзінная аглядная экскурсія, або пікнік з сябрамі. Для мяне гэта нармальна, я так прывыкла».

Пра мужа: «Ён заўсёды побач»

Святлана выйшла замуж, калі ёй быў 21 год — «рана і хутка». «Было зразумела з першага дня знаёмства, што мы пасуем адзін аднаму. З першага дня мы ўсталявалі агульныя правілы, якія не парушаем. Ніякай нецэнзурнай лаянкі ў адносінах адзін да аднаго, ніякіх непрыемных выказванняў у адносінах да сваякоў. Ён заўсёды побач,
у нас не прынята ўдзельнічаць у мерапрыемствах або хадзіць паасобку. На конкурсы ён таксама ездзіў са мной, падтрымліваў. Дапамагаў насіць валізкі з касцюмамі не толькі мне, але і іншым удзельніцам. На рэпетыцыі прыносіў каву».

Пра дачку: «Яна падобная да мяне ва ўсім»

«Мы абедзве скарпіёны паводле знаку задыяка, абедзве зусім не простыя па характары. Бачу ў яе лёгкасць у вучобе і талент у мастацтве. Яна падобная да мяне ў дзяцінстве. Хачу выхаваць яе ў першую чаргу добрым чалавекам. Мы гаворым з ёй пра ўзаемаадносіны людзей, я тлумачу як і чаму адбываюцца ў свеце многія незразумелыя яе дзіцячаму ўспрыманню рэчы».

Прыгажосць усвядоміла ў сваёй сям'і

Аб удзеле ў конкурсе прыгажосці Святлана задумалася у 2018, калі ўжо была замужам, скончыла вучобу і стала паспяховай у прафесіі.

«Раней ніколі не ўдзельнічала ў такіх конкурсах», — прызнаецца яна. Далей усё было проста. Калі ёсць мэта, у жыццё прыходзяць людзі, якія дапамогуць, падкажуць і падтрымаюць. Так і атрымалася.

«Я запоўніла заяўку на сайце конкурсу Місіс Сусвет, прайшла кастынг нацыянальнага дырэктара і атрымала станоўчы адказ».

Было цікава ўсё!

Прыдумляць свае строі для конкурсу і падбіраць да іх аксэсуары аказалася вельмі цікава. Каб зрабіць усё, як было задумана, дэталі для касцюмаў заказвалі з усяго свету.

«Гэта быў мой першы вопыт удзелу ў конкурсе, параўноўваць не было з чым, таму мне было цікава абсалютна ўсё».

Больш за ўсё ўразіў Святлану выхад у касцюмах, якія распавядалі пра краіну. «Удзельніца з Англіі вынесла на спіне вялізны Біг Бэн, амерыканка ў сваім касцюме паўтарыла Статую Свабоды,
прадстаўніца Расіі паўтарыла строй імператрыцы Кацярыны. Мая сукенка з буслам таксама не засталася па-за ўвагай. Карону прывезці не ўдалося, але я атрымала тытул «Mrs beautiful woman».

На конкурсе прыгажосці мы казалі аб супрацьдзеянні гвалту

Самым складаным выпрабаваннем, па словах Святланы, стаў форум пра супрацьдзеянні гвалту ў сям'і. Яму быў прысвечаны адзін з дзён конкурсу. Кожная ўдзельніца выступала з дакладам пра сітуацыю ў сваёй краіне.

«Хтосьці дзяліўся ўласнымі асабістымі гісторыямі, хтосьці распавядаў пра трагічныя выпадкі ў знаёмых, а хтосьці ўвогуле казаў пра сітуацыю. Няпростая тэма, няпростае выпрабаванне. Спачуванне, перажыванні і слёзы — гэта тыя эмоцыі, якія суправаджалі нас у гэты дзень».

У 2019 Святлана таксама прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці «Mrs. Globe». Яна стала 15-й з 70 удзельніц з усяго свету.

Прыгажосць — заўсёды пра дабрачыннасць

Удзел у конкурсах прыгажосці сталі падставай да шматлікіх знаёмстваў і ўдзелу ў многіх дабрачынных праектах.

«У мінулым годзе Дзень маці я правяла ў Мінску, з жанчынамі, якім давялося перажыць складаныя выпрабаванні. Кожная з іх гісторый проста разрывала маё сэрца і пераварочвала мой ідэальны свет навыварат».

«Летам 2019 ўдзельнічала ў дабрачыннай акцыі ЮНІСЕФ. Зараз падтрымліваю праект „Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць“, каб дапамагчы Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу».


Далучыцца да праекту «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць» можа кожны. Для гэтага купіце шопер і маску або футболку з прынтам, створаным паводле малюнкаў дзяцей з хоспіса. Пасля аплаты, калі ласка, напішыце на info@hrodna.life, які колер і памер вам патрэбны. Ці прыходзьце непасрэдна ў рэдакцыю на Кірава, 3.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024