Людзі і справы

«Спеўны сход» таксама пачынаўся з ідэі". Сяргей Доўгушаў заспяваў з удзельнікамі BrainHUB у Гродне

Удзельнікі адукацыйнага каворкінга BrainHUB, што адбыўся ў Гродне 8−9 кастрычніка, набліжаліся да рэалізацыі ўласных задумак не толькі праз навучанне, але і праз народную музыку. Паспяваць з гродзенцамі прыехаў Сяргей Доўгушаў, які вядзе «Спеўны сход» у Мінску.

«BrainHUB» мае на мэце дапамогу людзям, што хочуць развіваць лакальныя ініцыятывы ў сваіх гарадах. Такія семінары ўжо прайшлі ў Мінску і Гомелі, зараз надышоў час Гродна, — распавёў каардынатар праекта Зміцер Гамеза. — Спачатку мы размаўляем, разважаем, а потым спяваем. Гэта дапамагае яшчэ больш аб’яднаць людзей вакол ідэі."

Сяргей Доўгушаў спяваў з гродзенцамі народныя песні, знойдзеныя ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі. Жаночыя, мужчынскія, застольныя — удзельнікі і ўдзельніцы спявалі разам і паасобку, паволі і хутка, пад гітару і ліру.

Сяргей зазначыў: «Сумных песень не бывае». Нават працяжныя восеньскія песні, паводле яго, хутчэй «філасофскія і медытатыўныя».

youtu.be/jFDSZJ-NSU0

Удзельнікам магчымасць спалучыць навучанне са спевамі прыйшлася даспадобы: «Мы атрымалі вельмі практыка-арыентаваную інфармацыю, атрымалі падказкі, як лепш рэалізаваць уласныя ідэі. А спевы вельмі спадабаліся, сама не чакала, што так добра пойдзе», — падзялілася ўражаннямі Юлія Лаздзіна.

«Хачу, каб у Гродне было больш музычных падзеяў - канцэртаў, фестываляў. Хачу аб’яднаць моладзь, што працуе ў галіне культуры, стварыць творчую супольнасць, — распавёў Глеб Камынін. — Таму музыка дапасавалася да навучання як найлепш. Для мяне гэта першы досвед народных спеваў, мне вельмі спадабалася».

Паводле Андрэя Бароўскага, сумесныя спевы даюць добры імпульс і яднаюць людзей: «Адна справа спяваць сам-насам з сабой, закрыўшыся ў хаце, і зусім іншая — разам. Ствараецца вельмі моцная пазітыўная энергетыка».

На думку Сяргея Доўгушава, такая музычная падтрымка гэта не толькі культурны адпачынак для ўдзельнікаў BrainHUB.

Прыклад «Спеўнага сходу», што таксама пачынаўся з ідэі і групы энтузіястаў, можа натхніць на рэалізацыю сваіх задумак. «Многія сёння казалі, што не спявалі раней, а паспрабавалі - і атрымалася. З праектамі падобна — не так складана, варта пачаць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024