Горад

Спецыялісты з Расіі прыехалі абнавіць панарамы Гродна на «Яндекс. Карты»

На працягу трох дзён спецыялісты расійскай фірмы «НЕК4» Аляксандр і Сяргей здымалі галоўныя вуліцы Гродна для праекта «Яндекс. Карты». Праз некалькі месяцаў гарадзенцы змогуць убачыць вынікі іх працы.

У Беларусі спецыялісты былі ўжо ў Мінску, дзе таксама правялі некалькі дзён, робячы падрабязныя здымкі вуліц. З іх слоў, Гродна адрозніваецца ад іншых гарадоў Расіі і Беларусі тым, што ён больш утульны, еўрапейскі і старадаўні. Тут хлопцам было камфортна працаваць.

«Мы прыехалі па заданні, здымалі асноўныя вуліцы, каб у людзей была магчымасць „Яндекс. Картах“ убачыць падрабязныя панарамы горада і ацаніць яго прыгажосць. Тым, хто збіраецца ехаць у які-небудзь невядомы горад, такія карты вельмі зручныя: можна падрабязна разглядзець патрэбнае месца, куды прайсці, дзе павярнуць і г. д. Большасць нашых людзей не ўмеюць чытаць карту зверху, мы ж стараемся яе рабіць зручнай і падрабязнай», — кажа Аляксандр.

Калі Аляксандр увесь час за рулём, то яго калега Сяргей, там дзе машына не можа праехаць, выходзіць і здымае ўручную. Але часцей спецыялісты працуюць менавiта ў машыне, на якой ўстаноўлена спецыяльная камера.

Калі зайсці на «Яндекс. Карты», выбраць бінокль і максімальна наблізіць карту, то з’явяцца сінія палоскі. Калі на іх клікнуць, то можна будзе паглядзець, як выглядае тое ці іншае месца. На гарадзенскай карце і зараз ёсць панарамы, але ўжо дастаткова старыя. Абноўленыя можна будзе ўбачыць праз некалькі месяцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024