Горад

А калі не зносіць? Што можна зрабіць з «Молочного Мира» на Гарнавых

Гродзенскі «Молочный мир» хоча збудаваць на месцы фабрыкі марожнага на Гарнавых 19-павярховы дом-свечку. Пры гэтым, што спачатку там планаваўся 4−9-павярховы дом. Але фабрыку можна захаваць і граматна яе выкарыстоўваць.

«Свечка» да непазнавальнасці зменіць від занёманскай панарамы Гродна, якой так любуюцца турысты, калі наведваюць гродзенскія замкі і Каложскую царкву. Цікава, што прапанаваны праект у рэальнасці хаця і мае 19 паверхаў, але з улікам верхняй часткі даходзіць да 23−25 паверхаў у эквіваленце. Як гэты аб’ект упішацца ў гарадскую забудову Занёмання можна пабачыць на здымках ніжэй.

Сам будынак былога «Малочнага Міра» цікавы як аб’ект прамысловай архітэктуры. Ён узведзены ў 1938 г., знаходзіцца ў добрым стане і мае добрую навакольную тэрыторыю. Спачатку будынак планавалася перапрафіляваць пад культурна-турыстычны аб’ект, каб гродзенцы і жыхары горада маглі тут адпачыць.

Будынак фабрыкі марожанага
Гэты будынак — адзін з апошніх даваенных прамысловых аб’ектаў горада. За апошнія гады ў Гродне былі знесены электрастанцыя (1912 г. пабудовы), будынак гарбарні (1927 г. пабудовы), фабрыка алоўкаў (сяр. ХІХ ст.), будынак казармаў па вул. Перамогі. Між тым прамысловыя музеі карыстаюцца вялікай цікавасцю турыстаў, у тым ліку і іншаземных.

Што размясціць у фабрыцы марожанага?

У будынку былой вытворчасці «Малочны Мір» можна стварыць выдатны турыстычны аб’ект, арганізаваўшы там:

1. Выстаўку гісторыі гродзенскай прамысловасці ад старажытных часоў да нашых дзён.

2. Выстаўку рэтратэхнікі пад адкрытым небам (гродзенскія калекцыянеры тэхнікі акурат шукаюць такое месца).

3. Выстаўку старога гарадскога грамадскага транспарту. Тым больш, што стварэнне такога музея планавалася гадоў пяць-сем таму і былі сабраныя экспанаты для яго.

4. Дэгустацыі прадукцыі сучасных гродзенскіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці для бязвізавых турыстаў.

5. Інтэрактыўную выстаўку тэхнічных «цудаў» для дзяцей. Ніводнай такой выстаўкі ў нашым горадзе няма і дзеці з Гродна наведваюць або Цэнтр Каперніка ў Варшаве або Музей тэхнікі ў Вільні. Між тым зрабіць яе будзе не цяжка.

А як у суседзяў?

Хацелася б, каб улады прыслухаліся да гэтай прапановы. Ніжэй прыводзім некалькі фотаздымкаў з музею тэхнікі ў Вільні. Размешчаны ён у былой віленскай ТЭЦ, якую не ўзарвалі, як у Гродне, а прыстасавалі пад музей. Тут можна пабачыць турбіны электрастанцыі, абсталяванне старых друкарняў, вадаканалу, тэкстыльных фабрык. Можна пабачыць інтэр'ер савецкай кватэры і зробленую ў Савецкай Літве тэхніку — пыласосы, тэлевізары і іншае. Таксама ёсць вялікіая дзіцячая інтэрактыўная прастора.

Чым мы горшыя і чаму ў Гродне ў будынках былой малачарні не можа быць такога музея? А калі бязвізавы турыст зможа там і марозіва нашага з’есці (з сапраўднага малака, а не з вады, як у іншых вытворцаў) і квасу з півам ды каўбаскай выпіць — то і гатовая рэклама нашых прадпрыемстваў будзе. Чаму адразу трэба ЗНЕСЦІ?!

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024