Карыснае

Шопінг турыста: што прывезці з сабой з бязвізавага Гродна?

У Гродне усё больш бязвізавых турыстаў і мы ўсё часцей сустракаемся з пытаннем з іх боку: што прывезці з бязвізавага Гродна на радзіму — на ўспамін пра падарожжа ці ў падарунак блізкаму чалавеку. Hrodna.life склаў спіс, які дапаможа адказаць на гэта пытанне і знайсці для гасцей нешта асаблівае.

1. Смакоткі

Халва, зефіркі і глазіраваныя сыркі - гэта прадукты, пра якія замежнікі часта нават не чулі. У крамах знайсці можна некалькі відаў халвы — масы з цукру і семачак альбо арэхаў. Зефір — вельмі салодкі выраб з яблычнага пюрэ.

Таксама раім купіць розныя цукеркі - не толькі па прычыне іх смаку, але і таму, што ў іх часта бываюць нерэальна прыгожыя паперкі.

Фота: spartak.by
Дзе купіць: гэтыя прадукты знойдзеце ў кожнай краме. Ёсць і адмысловыя фірмовыя крамы: «Камунарка» — на Віленскай, 2, «Спартак» — на Сацыялістычнай, 14, а «Красный пищевик» — на Савецкай, 6. Па спасылках можна загадзя пазнаёміцца з асартыментам слодычаў і дызайнам упаковак. Магчыма, варта нешта пашукаць і дзеля арыгінальнай каробачкі.

Смачным сувенірам з Гродна могуць стаць і неачышчаныя арэхі альбо семкі. Ці - натуральныя прыправы.

Дзе купіць: за імі раім выбрацца на Скідзельскі рынак, дзе ў бакалельным аддзеле вялікі выбар такіх смакотак.

2. Вырабы беларускіх рамеснікаў

Падарункі ад рамеснікаў заўсёды будуць чымсці незвычайным, таму што ў кожныга — уласны стыль.

Нядорага можна набыць прыгожа зробленую кераміку, вырабы са скуры, дрэва ці металу. Таксама можна знайсці вельмі прыгожую біжутэрыю — драўляную, металічную ці керамічную.

Фота: liolia.by
Дзе купіць: такія вырабы лёгка знайсці ў спецыялізаваных крамах ці на кірмашы, які ладзяць рамеснікі на Савецкай вуліцы. На гэтай жа вуліцы ў доме № 3 ёсць крама «Багач». На паралельнай Вялікай Траецкай — адразу дзве крамы з шырокім выбарам аўтарскіх сувеніраў - «Лёля» і «Цудоўня».
Фота: liolia.by

3. Вышыванку ці вышымайку

Вышыванка — народнае адзенне, на якім вышытыя беларускія ўзоры — увайшла ў сучасную моду і набыла другое жыццё некалькі гадоў таму. Да вышыванкі варта далучыць таксама каляровы тканы пояс. Зараз такое адзенне атрымала новую форму — вышымайкі. Іх можна насіць не толькі з нейкай спецыяльнай нагоды, але і кожны дзень.

Акрамя таго, калі вельмі хочаце набыць нешта з арнаментам, не абавязкова адзенне, то ў крамах прадаюцца таксама аксесуары з народнымі арнаментамі - стужкі, закладкі да кніжак, завушніцы і іншае.

Дзе купіць: тыя ж крамы, дзе мы раілі купіць сувеніры. А таксама «Хата мастака» на Савецкай, 13, магазін «Ратушный» на Савецкай, 1, галерэя рамёстваў «Ткалля» на Замкавай 15−1.

4. Валёнкі

Гэта традыцыйныя, характэрныя для Беларусі лямцаваныя боты з авечай воўны. Вельмі цёплыя! Прыгожымі і карыснымі для здароўя будуць і лямцаваныя тапачкі ці рукавіцы.

Фота: valenki.by
Дзе купіць: Фірмовай крамы Смілавічскай валяльна-воўнавай фабрыкі, адзінага прадпрыемства, што робіць у Беларусі валёнкі, Гродна не мае. Але ў сезон знайсці валёнкі можна практычна ва ўсіх абутковых аддзелах вялікіх крамаў. Больш простыя мужчынскія мадэлі можна пашукаць у крамах для рыбакоў і паляўнічых ці ў магазінах спецадзення.

А вось за эксклюзіўнымі валёнкамі ды іншымі лямцаванымі вырабамі ручной работы трэба ісці на кірмашы рамеснікаў ці замаўляць у майстроў персанальна.

Фота: kp.by

5. Вырабы з беларускага льну

Лён — традыцыйны беларускі выраб. Раім купіць адзенне — кашулі ці сукенкі, а таксама бытавыя вырабы — абрусы, ручнікі, ці пасцельную бялізну. Снежна-белыя ці з фарбаванага лёну, з узорамі ці без.

Фота: linenmill.by
Дзе купіць: Фірмовая крама «Беларускі лён» месціцца ў Гродне на вуліцы Горкага, 91, на другім паверсе. Таксама можна знайсці шмат льняных вырабаў у гандлёвым доме «Нёман» і сувенірных крамах.
Фота: linenmill.by
Добрым выбарам на лета будзе і абутак з льняным верхам. Кеды, туфлікі, тапкі і нават боты самых розных колераў і фасонаў вырабляе Лідская абутковая фабрыка.

Дзе купіць: фірмовая крама закрылася ў 2016 годзе, але абутак можна сустрэць і ў іншых крамах горада, напрыклад, у «Спорттаварах» на Ажэшкі, 42 ці ў гіпермаркетах Еўраопт і Карона.

Фота: vk.com/lidalof

6. Натуральная беларуская касметыка

Натуральная касметыка — гэта тое, чым беларусы могуць ганарыцца. Яна не толькі вельмі добрай якасці, але і мае прыемны кошт. Таму замежныя госці ахвотна набываюць маскі для валасоў і твару, шампуні, бальзамы ці крэмы.

Фота: belordesign.by
Шмат касметыкі на выбар — лініі для моладзі і ўзроставых карыстальнікаў, жанчын і мужчын. З найбольш вядомых брэндаў можна параіць BelorDesign, Markell, Relouis, BelKosmex ці Беліта-Вітэкс.

Дзе купіць: Знойдзем практычна ў любой краме з касметыкай. Большы выбар — у вялікіх крамах у цэнтры горада, ці ў фірмовых секцыях вытворцаў.

7. Гродзенскія сувеніры

Паштоўкі, магніцікі, кубкі - усе гэтыя дробязі, якія будуць вам нагадваць пра Гродна.

Набор паштовак з Гродна. Фота: belpresent.by/goroda
Паштоўкі купіць можна ў кнігарнях. Таксама там знойдзем цікавыя кніжкі пра Беларусь і Гродзеншчыну.

[irp posts="26 156″ name="15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў"]

У кнігарні «Прометей» на вуліцы Савецкай ці «Раніца» на Маставой набыць можна яшчэ і кубкі, талеркі, магніцікі з відамі горада.

Кубак з гродзенскім калажам. Фота: belpresent.by/goroda
Вялікі выбар сувеніраў у этнакраме «Цудоўня». Там шмат незвычайных сувеніраў ад рамеснікаў, напрыклад, каляровыя вітражы, якія паказваюць Гродна з незвычайнага боку.

8. Шкло і крышталь ад завода «Нёман» з Бярозаўкі

Шклозавод «Нёман» — самае знакамітае беларускае прадпрыемства, што прадукуе вырабы са шкла і крышталю. На сувеніры і падарункі можна выбраць посуд — бакалы, шклянкі, талеркі, збанкі, а таксама рознага віду скульптуры, якія ўпрыгожаць інтэр'ер. Сярод вырабаў «Нёмана» знойдзем і празрыстае, і каляровае шкло, а таксама вітражы.

Вырабы завода «Нёман». Фота: mlife.by
Дзе набыць: фірмовыя крамы «Нёмана», вул. Карбышава 32 і Горкага 90 ці ў гандлёвым доме «Нёман» на Савецкай

9. Бялізна і трыкатаж

Камфортная і па даступных коштах — так можна ахарактарызаваць бялізну беларускіх вытворцаў. Знайсці нешта на свой густ можна, праглядзеўшы калекцыі ад Mark Formelle, Serge ці Мілавіцы. Брэндам нашага горада сталі калготкі Conte, да якіх за апошнія гады далучылася вялікая група трыкатажных вырабаў.

Бялізна для сну ад «Мілавіцы». Фота: emily.by
Дзе купіць: Знайсці трыкатаж і бялізну можна ва ўсіх крамах ці аддзелах, што гандлююць адзеннем. Большы выбар і новыя калекцыі лепш шукаць у фірмовых крамах. «Мілавіца» — вул. Найдуса 1 і Маркса 12. А яшчэ варта заглянуць у фірмовую краму «Belarusachka» на Тэлеграфнай 14.

10. Пальчаткі

Купляць скураныя пальчаткі фабрыкі «Акцэнт» прыходзяць у фірмовую краму часам цэлымі экскурсіямі. Вельмі прыемны кошт спалучаецца з высокай якасцю — сыравіну гродзенская фабрыка купляе ў найлепшых пастаўшчыкоў. Класічныя пальчаткі са скуры шляхетнага аленя ніколі не выходзяць з моды, таму абавязкова трэба сюды зайсці - тым больш крама ў самым цэнтры Гродна.

Дзе купіць: фірмовая крама знаходзіцца зусім побач з фабрыкай — вул. Маставая, 33

11. Гадзіннікі

Добрай узгадкай пра час, праведзены ў Гродне, можа стаць гадзіннік беларускай вытворчасці. У Гродне ёсць фірмовая крама завода «Луч» у ГЦ OldCity (вул. Дубко, 17). Таксама гадзіннікі прадаюцца ў асобных крамах. Гадзіннікі зараз вырабляюцца як класічнага дызайну, так і з рознай аздобай. На сувенір можна набыць гадзіннік-вышыванку ці гадзіннік у стылі рэтра. Для сябе можна ўзяць файную механіку з аўтападзаводам з калекцыі «ЭГО».

Фота: luch.by
Дзе купіць: фірмовая крама ў ГЦ OldCity (вул. Дубко, 17), крама «Прамень» (вул. Ажэшкі, 8) ці гандлёвы дом «Неман» (вул. Савецкая, 18)

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024