«Шчокі ад смеху баляць». Бальнічныя клоўны наведалі гродзенскія бальніцы

Ужо пяць дзён бальнічныя клоўны з італьянскай арганізацыі Vip Italia вучаць гродзенцаў. Апошнія два дні новаспечаныя клоўны практыкаваліся ў дзіцячых бальніцах, дзе парадавалі і пацыентаў, і супрацоўнікаў.

Разам з італьянцамі гродзенкі наведалі некалькі педыятрычных аддзяленняў. Цягам дзвюх гадзін яны прымянілі ўвесь свой арсенал з жартаў, пантамімы і фокусаў. Паглядзець на клоўнаў прыходзілі і дзеці з іншых палат, і супрацоўнікі. «Не магу ўжо смяяцца, шчокі баляць», — кажа супрацоўніца праз гадзіну іх працы.

Галоўнае ў працы клоўнаў - адчуваць людзей. У абласной бальніцы ўсе былі настроеные на кантакт і радаваліся такім наведвальнікам. Адна дзяўчынка адмыслова падрыхтавала песню і верш для клоўнаў. Клоўны выдатна адчувалі дзяцей. З кімсьці яны былі ціхімі, спакойнымі, і гралі павольную музыку з музычнай шкатулкі. А кагосьці можна было і «пакусаць» бабром-цацкай.

Адна з гродзенак прызнаецца, што прасцей было працаваць з маленькімі дзецьмі. Са старэйшымі - складаней. Цікава было назіраць, як паміж клоўнамі і маленькім чалавекам адбываецца кантакт. Вось ён затаіўся, пасля зацікавіўся, і ўжо цягне свае ручкі да цацкі.

Гродзенцам і самім спадабалася быць клоўнамі. «Ведала б ты, з якім настроем я сюды ішла… На працы па шыі далі. А цяпер — смяюся», — дзеліцца і ўсміхаецца клоўн.

Кіраўніцтва бальніцы не супраць, каб клоўны прыходзілі да іх і надалей.

— Адміністрацыя вельмі пазітыўна ставіцца да розных валанцёрскіх рухаў, — кажа намеснік галоўнага ўрача Наталля Малышка. — Да нас прыходзіць медыцынскі каледж, педагагічнае вучылішча, гімназія № 10 са сваімі праграмамі, каб палепшыць знаходжанне нашых дзяцей у стацыянары. Абы гэта не перашкаджала лячэбнаму працэсу. А пазитыщныя эмоцыи защжды на карысць."


На сегодняшний день больные суставы — это довольно распространенный недуг, который с возрастом дает о себе знать еще больше. Для того, чтобы этого не случилось необходимо употреблять все необходимые витамины и микроэлементы. О них более детально можно узнать по ссылке https://mirvitamin.ru/vitaminy/kakie-vitaminy-pit-pri-problemah-s-sustavami. Лучше предупредить развитие заболевания, чем потом его лечить.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024